ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава-містэрыя «Mycelium» у Вільні

03.11.2023 - 04.11.2023 18:30 - 22:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

У пятніцу, 3 лістапада, у CreateCulture Space адкрываецца караценькая файная выстава-містэрыя «Mycelium» ад Evaa project.




Дата: 3 і 4 лістапада

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Зайсці ў лес, удыхнуць так глыбока, што, здаецца, можна згубіцца сярод пахаў лісця і моху. 

Зрабіць крок, яшчэ адзін і яшчэ. І вось ужо не ты ідзеш па сцяжынцы, а яна цябе вядзе. 

Недзе на шляху будуць пакінутыя гарадскія клопаты ды абавязкі, на адным з паваротаў будуць забыты трывогі, і застанецца толькі адно — надзея на сустрэчу... 

У межах выставы падрыхтавалі шэраг актыўнасцей. 

Вось якіх:

3 лістапада

 18:30 — адкрыццё выставы


4 лістапада 

13:00 — артыст-толк + скетч-сэсія «Цікавае на памежжы» з мастачкай Аленай Гіль 

15:00 — артыст-толк з Інгай Ліндарэнка пра лес як месца ўласнай i калектыўнай памяцi скрозь прызму тэкста Silent Hunting 

16:00 — актыўнасць «Карты успамінаў» з мастачкай Наталляй Грабёнкінай: Як убачыць сувязь месца і асабістага міфа? 

16:45 — лекцыя філосафа Яўгена Кунцэвіча «Цёмныя экалогіі: нечалавечая гасціннасць» 

18:30 — сэсія-падарожжа па бія-арт іерогліфах з мастачкай Мілай Коткай 

19:30 — магічнае таемства цудоўных ператварэнняў «Грыб, кот і ўсё вакол» ад Базінато 

20:30 — канцэрт гурта YELLOW POWER «Возера Птушак ды Сон Белай Чаплі» 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ