У чацвер, 24 ліпеня, у Празе адкрываецца выстава «Палітвязні з Расіі, Беларусі і Украіны».
Выстава дзейнічае ўжо цяпер: на набярэжнай Рашына можна пабачыць вядомыя і менш вядомыя гісторыі беларускіх, украінскіх, расійскіх палітычных зняволеных.
Некаторыя з іх ужо на волі, іншыя ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах.
Аповеды, якія вы можаце прачытаць і паглядзець на выставе, належаць канкрэтным людзям — Нарыману, Людміле, Ірыне, Марыі, Вользе, Арсенію і Надзеі. Гэтыя імёны заслугоўваюць таго, каб іх ведалі.
Праграма адкрыцця такая:
17:00 — Адкрыццё выставы
17:05 — Уступнае слова спецыяльнага прадстаўніка па пытаннях Усходняга партнёрства Дэвіда Стуліка
17:10 — Выступы партнёраў выставы: People in Need і Пражскага цэнтра грамадзянскай супольнасці
17:20 — Экскурсія па выставе і дыскусія
Таксама будзе напісанне лістоў палітычным зняволеным.
Выстава працуе да 15 жніўня.
Уваход вольны.