Выстава PF-фатаграфій «Вне времени»

27.12.2017 12:00 - 19:00 «Кніжная Шафа» (пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара каля 5 пад'езда)) Уваход вольны

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе рэтраперспектыўную выставу PF-фатаграфій былых гадоў з калекцый В.Парфянка, Н.Яўмененка, С.Кажамякіна і А.Ільіна. Экспазіцыя будзе працаваць з 27 снежня 2017 г. да 3 лютага 2018 г.

«PF» – гэта віншавальная паштоўка або фатаграфія да Новага года. Такая назва атрымалася з першых літар французскага спалучэння «Pour Féliciter» («каб павіншаваць») або італьянскага «Po Félicita» («на шчасце»). Гэта абавязковыя сімвалы PF-кі, да якіх звычайна таксама дадаюць лічбы надыходзячага года і аўтарскі подпіс, часам – адрас.

PF-ка мае абмежаваны тыраж, таму вылучаецца сваёй унікальнасцю і калекцыйнай каштоўнасцю.

Экспазіцыя «Вне времени» будзе складацца пераважна з аўтарскіх PF-ак, выкананых па традыцыйных ручных фатаграфічных тэхналогіях. А 13 студзеня да асноўнай часткі выставы будуць дададзеныя лепшыя з работ, дасланых на конкурс PF-2018 і адабраных журы (падрабязнасці конкурсу прадстаўлены на сайце  і ў сацыяльных сетках Вконтакте, Facebook, Instagram).

PF-кі абавязкова настрояць вас на святочны лад і дапамогуць захаваць добры настрой у новым годзе. Запрашаем!

Адкрыццё выставы адбудзецца 27 снежня 2017 года а 19.00. Уваход вольны.

«Кніжная Шафа», пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара каля 5 пад’езда).

Час працы: пн.-пт .: 12.00 – 19.00, сб .: 12.00 – 18.00, ндз .: – выхадны.

Тэлефоны: +375 17 234 48 64, +375 29 645 20 55.

E-mail: shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ