Выстава пра «Паўлінку» ў Мінску

06.07.2022 - 24.07.2022 12:00 - 19:00 Музей тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5) 5 рублёў


Да 140-годдзя Янкі Купалы Музей тэатральнай і музычнай культуры адкрывае выставу «Паўлінка».



Дата: з 6 па 24 ліпеня

Месца: Музей тэатральнай і музычнай культуры, зав. Музычны, 5, Мінск 


На выставе можна ўбачыць мноства артэфактаў з гісторыі знакавага спектакля: друкаваныя першае і другое выданні п’есы «Паўлінка», рукапісы паэта, фотаздымкі Паўліны Мядзелкі і яе асабістыя рэчы, афішы, эскізы касцюмаў, мемарыяльныя рэчы акцёраў і інш.


Упершыню «Паўлінку» паставіў 27 студзеня 1913 г. у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток. 9 лютага 1913 г. адбылася пецярбургская прэм’ера камедыі, ажыццёўленая Беларускім навукова-літаратурным гуртком. Галоўную ролю выконвала Паўліна Мядзёлка.


Першы на Беларусі паказ «Паўлінкі» прайшоў 15 жніўня 1913 г. У гэты дзень ў Радашковічах спектакль грала трупа пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча. «Паўлінку» паказалі ў Бабруйску, Магілёве, Оршы і Слуцку.


Так і павялося, што без «Паўлінкі» і тэатр не тэатр.


Выстава працуе па 24 ліпеня.


Квіток — 5 рублёў.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ