Выстава «Пыл» у Варшаве

01.06.2025 - 30.06.2025 19:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бясплатнае



У нядзелю, 1 чэрвеня, у прасторы «MIT» адкрываецца выстава арт-студыі «Speu Ziamli» «Пыл»





Пыл безумоўны і непазбежны. Ён адпадае ад нас у працэсе станаўлення і пошуку. Ён частка эфіру паўсядзённасці, што збірае фальклор нашага жыцця. 

У сваіх працах удзельніцы выставы і студэнткі арт-студыі «Speu Ziamli» паказваюць, як узняты святлом пыл не знік, а стаў часткай прасторы.

 Мастачкі візуалізуюць фрагменты ўласнага шляху праз жывапіс і графіку. А галоўнае, дэманструюць, як бачанне сябе спалучана з асабістым мастацкім працэсам. 

«Менавіта ў іх, гэтых пылінках досведу, усё становіцца выразным».
 

Выстава «Пыл» — пра вынікі таго, што нараджаецца не імгненнем, а глыбокай працай. У мастацтве важна не толькі стварыць новае, але і агаліць тое ўнутранае, што чакала свайго святла для ўвасаблення. 

То прапануюць патрэбнае праламленне прамяня і чулыя налады оптыкі. 


У межах выставы 18 чэрвеня ў 19.00 адбудзецца адкрытая лекцыя заснавальніцы майстэрні Ульяны Дулкінай «Что такое ИЗО?» 

Спадарыня Ульяна раскажа, як мы вучымся знаходзіць, адчуваць і адлюстроўваць выяву праз выяўленчае мастацтва, навошта мастаку бачыць, а не проста капіраваць, і ў чым сутнасць мастацтва як жывога працэсу. 

Уваход на выставу, адкрыццё і опен-ток вольны. 

Працуе выстава да 30 чэрвеня. 



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

14.06.2025 (12:00 - 15:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Мова Нанова» і бітва халаднікоў у Рызе

15.06.2025 (13:00 - 15:00) Агэнскалнскі кірмаш (2 паверх, кухня RECEPTE) (Nometņu iela 64)

Фем-квір-стэндап у Варшаве

17.06.2025 (19:00 - 21:00) Bazar bistro klub sklep (Jagiellońska 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ