Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

17.03.2023 - 02.04.2023 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11) Бясплатнае

У пятніцу, 17 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава твораў рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ».



Дата: 17 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава


Гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у 2020-2023 гг.

Усе мастакі былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, a большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.

На выставе будуць працы розных стыляў і жанраў, відэаарт, карціны на адзенні, перфарматыўныя карціны, інсталяцыі, турэмныя малюнкі.

Сярод удзельнікаў выставы:

Надзя Бука

Эдвард Качан

Аляксандра Канафальская

Антось Радзівонаў

Кася Будзько

Павел Севярынец

Ксіша Ангелава ды іншыя.


У гэты вечар адбудзецца таксама аўкцыён-продаж некаторых карцін, сродкі з якога пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных мастакоў і арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў».


Уваход вольны, дужа вітаюцца данаты!




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ