Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, піша «Наша Ніва».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»
Нормы пастановы скіраваныя на забеспячэнне ўліку, сістэматызацыі, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі пра творы манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, удасканаленне інфармацыйнай працы, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.
Таксама гэтым, як заяўляецца, удасканальваецца парадак стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, спрашчаецца механізм прыняцця адпаведных рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.