Выстава «Таямніцы беларускай выцінанкі» ў Мінску

04.06.2025 - 02.07.2025 17:00 - 20:00 бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае



У Пушкінскай бібліятэцы адкрылася выстава «Таямніцы беларускай выцінанкі», арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці. 




Нагадаем, у 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 


Экспазіцыя выставы — па-сапраўднаму знакавая і адна з самых маштабных выстаў выцінанкі: ў ёй прынялі ўдзел 17 чалінь саюза майстроў народнай творчасці — Валянціна Слюнчанка, Вікторыя Бародзіч, Вольга Жалняровіч, Ксенія Шацкая, Ядвіга Бяляўская, Сафія Жаўток, Карына Гетманец, Сафія Сарока, Лізавета Чырвонцава, Сафія Падкарытава, Наталля Сухая, Наталля Чырвонцава, Канстанцыя-Вікторыя Герасіменка, Людміла Валковіч-Барыс, Аксана Ралавец, Вольга Налівайка і Валянціна Пазднякова. 

На выставе можна знайсці практычна ўсе віды і стылі беларускай выцінанкі, а разнастайныя сюжэты вар’іруюцца ад нацыянальных узораў і абстрактных фігур да гістарычных, бытавых, лірычных замалёвак. 


Выстава працуе па 2 ліпеня. Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

26.07.2025 (21:00 - 23:00) Wędrówki Pub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ