Купалле на Паўночным моры

21.06.2025 16:00 - 21:30 BeachLine Hoek van Holland (Rechtestraat 25, 3151 HN) 45 еўра



21 чэрвеня, у суботу, беларусы Нідэрландаў святкуюць Купалле на ўзбярэжжы Паўночнага мора.





Фэст пачнецца ў 16.00 і працягваецца да захаду сонца.


Дрэс-код — вышыванка або любое адзенне белага колеру.


 У праграме:
  • Купальскі кірмаш 
  •  Музычны джэм 
  •  Шахматны стол 
  •  Пляжны валейбол 
  •  Крэатыўны куток па лепцы для ўсіх узростаў ад Машы Прохаравай 
  •  Дзіцячая майстэрня «Купальскія паштоўкі» 
  •  Цялесна-сэнсарны воркшоп «Рака жыцця» ад саматычнага практыка Вольгі Ліхачэўскай 
  •  Танцывальны майстар-клас ад этнамузыкаў 
  •  Варажба 
  •  Майстэрня "Вячорка з пацеркамі«ад Юліі Мекес 
  •  Актыўныя гульні для дзяцей 
  •  Жаночая купальская медытацыя на беразе мора 
  •  Майстар-клас па пляценню вянкоў ад Наталлі Воўк 
  •  Гульня-квэст для дзетак «Пошук папараць-кветкі» 
  •  Квіз ад беларускага гісторыка Рамана К, настаўніка беларускай анлайн-школы ва Украіне 
  •  Канцэрт рок-гурта «Relikt» на захадзе сонца 
  •  Спевы, гульні, танцы каля вогнішча з этнамузыкамі 
  •  Дыджэйскі сэт ад Papa Bo




Квіткі коштам 45 еўра дарослы і 5 еўра дзіцячы бярыце па спасылцы. Там жа можна даведацца падрабязнасці.






Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце

11.04.2026 (12:00 - 14:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ