Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» ў Мінску

05.03.2025 - 30.03.2025 18:00 - 20:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае



У сераду, 5 лютага, у абласным цэнтры народнай творчасці пачынае працу выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі».





Канцэпцыяй выставы з’яўляецца адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню лялек у беларускай культуре.

Экспазіцыя аб’ядноўва дзве плыні: «ТРАДЫЦЫІ» гульнявыя і абрадавыя лялькі, створаныя ў традыцыйях народнай культуры, а таксама лялькі, апранутыя ў беларускія народныя строі, і «СУЧАСНАСЦЬ» сучасныя дэкаратыўныя лялькі, выкананыя ў разнастайных тэхніках і матэрыялах.

У экспазіцыю ўвайшлі як музейныя экспанаты 1920-х гадоў з сялянскага побыту, так і сучасныя лялькі ў гіперрэалістычнай стылістыцы з сіліконвініла.

Удзел у выставе прынялі каля 30 майстроў з Мінскай вобласці (з Барысава, Вілейкі, Дзяржынску, Салігорску, Клецку, Маладзечна, Мядзеля, Старых Дарог, Слуцку) і Мінску.

Падчас правядзення выстаўкі будзе запланавана правядзенне майстар-класаў і творчых майстэрняў.

5 сакавіка ў 18:00 з нагоды пачатку працы выставы ладзяць куратарскі агляд экспазіцыі (уваход вольны).


Выстава працуе па 30 сакавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ