Як ажываюць вобразы…

23.01.2019 16:00 - 17:00 Кнігарня «Маладосць» (вул. Багдановіча, 68) Уваход вольны

Як ажываюць вобразы…

…Францішка Багушэвіча, Яна Баршчэўскага, Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Пранціша Вуля, Янкі Лучыны, Уладзіслава Сыракомлі?

Пра таямніцы рэANIMAцыі раскажуць лаўрэаты конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» — аўтары новых біяграфічных твораў, прысвечаных пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

Гэтыя творы яшчэ не трапілі ні ў часопіс “Маладосць”, ні ў кнігарню “Маладосць”, але былі напісаны дзякуючы конкурсу, які праводзіўся часопісам па ініцыятыве і ў супрацоўніцтве з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Такіх твораў варта было чакаць! Такую сустрэчу нельга прапусціць!

У праекце “Маладосць” & “Маладосць”  23 студзеня з 16.00 да 17.00  у кнігарні «Маладосць» на Багдановіча, 68.

P.S. Цырымонія ўзнагароджвання лепшых адбудзецца на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.


Вам можа быць цікава

Выстава «Сям’я як выбар» у Познані

04.07.2025 18:00 - 15.07.2025 20:00 GRAY MANDORLA STUDIO (Mostowa 5/12)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ