Як беларуская сістэма адукацыі знішчае асвету і свабоду думкі: анлайн-дыскусія ад *Сумленных людзей

18.10.2024 18:00 - 20:00 zoom Бясплатнае


У пятніцу, 18 кастрычніка, *Сумленныя людзі ладзяць новую анлайн-дыскусію «Як беларуская сістэма адукацыі знішчае асвету і свабоду думкі?»



Дата: 18 кастрычніка

Час: 18.00 (час мінскі, гэта 17.00 па Варшаве і 18.00 па Вільні)

Месца: zoom 

У 2019 годзе мінімальныя прахадныя балы ў беларускія ВНУ складалі ад 107 да 247 пунктаў у залежнасці ад спецыяльнасці.

 Аднак у 2023 годзе для паступлення на некаторыя спецыяльнасці, як, напрыклад, на ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ, дастаткова было набраць усяго 86 балаў з 400 магчымых​. 

Рэзкае зніжэнне патрабаванняў падкрэслівае глыбіню крызісу ў сістэме вышэйшай адукацыі і неабходнасць рэформаў, каб аднавіць яе якасць і актуальнасць. 

Прапануюць абмеркаваць ключавыя праблемы адукацыйнай сістэмы і магчымыя шляхі яе рэфармавання ў Новай Беларусі.

 Абмяркуюць: 

Як ідэалогія замяняе асвету ў беларускіх універсітэтах? 

Як сістэма адукацыі стварае паслухмяных выканаўцаў?

 Як адсутнасць акадэмічных свабод прыводзіць да масавай эміграцыі талентаў? 

Ці адпавядаюць адукацыйныя праграмы патрэбам сучаснага свету? 

Ці могуць альтэрнатыўныя адукацыйныя ініцыятывы стаць асновай для рэформаў?



Удзел бяруць:

Павел Церашковіч, даследчык

Вольга Шпарага, даследчыца

Таццяна Шчытцова, даследчыца 



Прымаючы рашэнне, памятайце аб бяспецы. 



Бяспечная рэгістрацыя — па спасылцы: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_rTxnXhQQQrqcr33z2-AY5A


 *Сумленныя людзі не перадаюць вашыя дадзеныя трэцім асобам.







Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Беларускі квіз у Філадэльфіі

10.03.2026 (19:00 - 21:00) Belarus Community Center (200 Geiger rd)

Прэзентацыя выдання «Каласы пад сярпом тваім» у Варшаве

12.03.2026 (17:00 - 19:00) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2)

Беларускі стэндап у Кракаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ