Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Як я была малалеткай» у Берліне

09.11.2025 16:00 - 17:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Данаты

У нядзелю, 9 лістапада, у Берліне адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Віргініі Кульвінскайтэ «Як я была малалеткай».


Спадарыня Віргінія асабіста прадставіць беларускі пераклад сваёй кнігі.

Мадэратарка - выдаўчыня Алена Казлова.

«Як я была малалеткай» - аўтафікшн, які зрабіўся падзеяй для сучаснай літоўскай літаратуры. Гэта дзёрзкі і непрыхарошаны аповед пра сталенне дзяўчыны, якая шукае сябе ў постсавецкай краіне крывых люстэркаў.

Савецкае дзяцінства, юнацтва ў апошняе дзесяцігоддзе XX ст. у Вільні, жыццё за мяжой, дактарантура, каханні, сэкс, вандроўкі, тусоўкі, няўдалыя спробы пісаць.

Ці можа быць, што ніводная з існых «жаночых» роляў, ніводная ідэнтычнасць не падыходзіць, спаўзае, як кепскія калготкі?

Уваход вольны, ахвяраванні на падрымку Fem*HUB заўсёды вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Беларускія спевы ў Празе

14.03.2026 (12:00 - 15:00) Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Анлайн-сустрэча “Што такое EcoVillage?”

14.03.2026 (20:00 - 21:30) анлайн (анлайн)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ