“Караблі і выспы”: яхт-вечарына ў кафэ Loft

04.03.2015 19:00 - 21:00 кафэ Loft (вул Петруся Броўкі, 22) Бясплатнае

Беларусь – адназначна не марская дзяржава. Але гэта не значыць, што мараходства закрытае для беларусаў. Каб давесці гэта, заснавальнік праекту «Творчыя падарожжы па Міжземным моры» Аляксандр Астрыхінскі вырашыў правесці ў Мінску серыю мерапрыемстваў па прасоўванні яхт-турызму.

Вось ужо некалькі гадоў Астрыхінскі ладзіць круізы на яхтах па Эгейскім, Іанічным і Адрыятычным морах з заходам на найпрыгажэйшыя выспы, часта недаступныя для вялікіх круізных лайнераў або самалётаў. Дэвіз яго падарожжаў – адпачынак з сэнсам. Пасажыры яхты пад кіраўніцтвам дасведчаных і крэатыўных выкладчыкаў займаюцца творчасцю: жывапісам, фатаграфіяй, музыкай, літаратурай. Літаратурныя круізы набылі асаблівую папулярнасць і выліліся ў асобны праект «Сусветная літаратура ў падарожжах», які і будзе прадстаўлены ў Мінску.

Вечарына адбудзецца 4 сакавіка ў 19:00 – Яхт-вечарына «Караблі і выспы» ў кафэ Loft (вул Петруся Броўкі, 22). Уваход вольны.

 

Удзел возьмуць:

мастак і капітан Аляксандр Астрыхінскі (Максва):

– Міжземнае мора і яго выспы;

– драўляныя ветразевыя яхты;

– жыццё і творчасць у моры;

 

пісьменніца і калумністка часопіса «Большой» Яўгенія Даброва (Масква):

– прэзентацыя вынікаў майстар-класа па падарожнай літаратуры;

– уручэнне прыза за найлепшы нарыс;

 

паэт Андрэй Хадановіч (Мінск):

– кароткая гісторыя беларускай вандроўнай літаратуры;

– чытанне вершаў з будучай кнігі падарожнай лірыкі.

 

Падрабязней пра творчыя падарожжы можна прачытаць на сайце http://travel.eggoo.ru.

Кантакты арганізатаркі яхт-вечарыны з беларускага боку: maryjka.m@gmail.com, +375296404679, +375297508870 (Марыя).


Вам можа быць цікава

Выстава «Ён так бачыў» у Гомелі

27.09.2025 15:00 - 02.11.2025 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Выстава Наталлі Борд «Воля добрая, як хлеб» у Кракаве

12.10.2025 (18:00 - 18:00) Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 30)

Стэндап на мовах у Кракаве

01.11.2025 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ