Інтэрв'ю-прэзентацыя з Юліяй Шатун у Варшаве

11.12.2025 19:00 - 20:00 Прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бяплатна

У чацвер, 11 снежня, у прасторы "MIT" адбудзецца інтэрв'ю-прэзентацыя з Юліяй Шатун, аўтаркай кнігі "Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте".


"Тутэйшы тэатр" запросіць спадарыню Юлію і гасцей імпрэзы ў прастору, адмыслова падрыхтаваную для шчырай размовы.

"Дарога, у якой ніяк не атрымліваецца скончыцца, вечаровыя вокны-носьбіты сваіх-чужых гісторый, пазіцыя назіральніцы факусуе плынь свядомасці на персанальных, так кранальна пазнавальных, перажываннях.

Погляд з горада, які кожны і кожная бачыў і бачыла ў якімсьці іншым месцы…

Тэксты з кнігі набудуць жывыя галасы і знітуюцца з музыкай і голасам аўтаркі", - кажа пра прэзентацыю вядоўца Андрэй Саўчанка.

Таксама ў імпрэзе возьмуць удзел акторы Павел Ярмак, Віялета Кандратовіч, Крысціна Грэкава. 

Кампазітар і музыка - Эрык Арлоў-Шымкус.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Паказ фільма «Случай с пацаном» у Вільні

05.03.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Аляксандр Баль у Варшаве

08.03.2026 (19:00 - 20:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Цімафей Яравікоў у Вільні

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Mroj‑hall teatras (Gedimino pr. 28)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ