У нядзелю, 14 верасня, у Берліне ў межах міжнароднага літаратурнага фестываля адбудзецца Ноч паэтаў, у якой бярэ удзел паэтка Юля Цімафеева.
Разам з паэтамі Asmaa Azaizeh, Sirka Elspaß, Joël Hubaut, Jessie Kleemann спадарыня Юля пачытае свае вершы.
Квіткі коштам 12 еўра бярыце па спасылцы.
Дата: 14 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Haus der Berliner Festspiele, Seitenbühne Schaperstraße 24, Берлін
А ў панядзелак, 15 верасня, адбудзецца дыскусія з удзелам пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Выгнанне — гэта зямля прамежкавых прастор».
Што адбываецца, калі пішаш, калі месца жыхарства і звыклае асяроддзе раптам больш недаступныя?
Такі Ахлакі, Альхерд Бахарэвіч і Стэла Ньянзі былі вымушаныя пакінуць краіну па палітычных прычынах.
Яны распавядуць пра свой досвед пошуку стабільнасці і пра тое, як яны спраўляюцца з тугой і стратай у літаратуры. Якія выклікі і магчымасці прыносіць жыццё за мяжой для іх творчасці?
Мерапрыемства будзе праходзіць на нямецкай і англійскай мовах з сінхронным перакладам.
Квіткі коштам 18 еўра бярыце па спасылцы.
Дата: 15 верасня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Dokumentationszentrum Flucht, Vertreibung, Versöhnung Stresemannstraße 90, Берлін