Забег-потлак ва ўсю моц у Сіэтле

26.04.2025 11:00 - 15:00 Marymoor Park (Velodrome Picnic Shelter) Бясплатнае

 

26 красавіка, у суботу, беларусы Сіэтла традыцыйна бягуць ва ўсю моц. Забег ладзіцца па гадавіне Чарнобыльскай аварыі.





Прапануюць тры дыстанцыі:
кіламетр для дзетак, 6 кіламетраў для дзетак і дарослых і 10 кіламетраў толькі для дарослых.

Таксама абяцаюць потлак для ўдзельнікаў і заўзятараў.


Расклад такі:


11:00 Збор удзельнікаў
11:25 Размінка
11:30 Агульны старт
12:30 Пачатак патлаку
13:00 Урачыстае ўзнагароджанне


Удзел — donation у 10 даляраў з чалавека на дыстанцыі 6 км і 10 км. Дзеткам — уваход вольны.


То калі жадаеце паганяць ва ўсю моц, рэгіструйцеся і выбірайце дыстанцыю па спасылцы ўнізе. Альбо бярыце смачнюшкі і прыходзьце заўзець!



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ