Жыццё пасля смерці. Што заменіць нафту? Гутарка з Міхаілам Круціхіным

03.11.2017 17:45 - 19:30 Бізнес-клуб Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4 (ст.м. Інстытут Культуры)) Уваход вольны

3 лістапада, пятніца

17:45-19:30

Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса, 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя

Анлайн-часопіс “Ідэя” і Даследчы цэнтр ІПМ у межах Кастрычніцкага эканамічнага форума запрашаюць на гутарку з Міхаілам Круціхіным – адным з выбітных расійскіх экспертаў у галіне нафты і газу.

Міхаіл Круціхін – кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па Блізкім Усходзе. Апошнія 25 год – эксперт па нафтагазавых інвестыцыях у краінах былога СССР. З 2002 года – партнёр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy. Публікаваўся ў Маскоўскім цэнтры Карнегі, Коммерсант.ru, Ведомости, Republic і іншых выданнях.

Анлайн-часопіс “Ідэя” паразмаўляе з Міхаілам Круціхіным пра тое, колькі яшчэ нафта і газ будуць сілкаваць сусветную эканоміку і што заменіць іх у будучыні.

Варта чакаць знікнення вуглевадародаў цалкам ці яны зоймуць іншую нішу? Якія наступствы чакаюць сусветную эканоміку? Якія галоўныя крыніцы электрычнасці будуць існаваць праз 20, 50 і 100 гадоў? Якія інавацыі для гэтага ўжо існуюць, а якія толькі прагназуюцца? Як гэта паўплывае на эканоміку  энергетычных дзяржаваў, і асабліва Расіі? І нарэшце, што рабіць цяпер, каб не застацца на ўзбочыне прагрэсу?

Запрашаем наведвальнікаў рыхтаваць пытанні да спікера!

РЭГІСТРАЦЫЯ НА МЕРАПРЫЕМСТВА

Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/382255345528198

Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event155575565


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Канцэрт «Classics of Pop» ва Уроцлаве

22.08.2026 (20:00 - 22:00) Pub Salonik (Braniborska 2/10)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ