Зімовыя казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ва Уроцлаве

21.01.2024 16:00 - 20:00 (Odrzańska 6A) 50 злотых


 У нядзелю, 21 студзеня, праект «Дыяфільм live» прыбывае ва Уроцлаў з «Зімовымі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў. Ладзяць адразу два паказы! У 16.00 і 18.30.





Дата: 21 студзеня

Час: 16.00 і 18.30 (час мясцовы)

Месца: Odrzańska 6A, Уроцлаў


 «Зімовыя казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду. 

Зімовая праграма складаецца з сучасных беларускіх казак і старых добрых зімовых гісторый на стужках. 

Пасля казак дзеці разам з дарослымі ўдзельнічаюць у майстар-класе па тэатры ценяў і створаць уласных казачных зімовых персанажаў, прыдумаўшы новую гісторыю ў промні праектара.


 Працягласць — 60-70 хвілін. Узрост дзяцей 4+

Мова паказу — беларуская. Частка казак будзе на рускай мове. 


Квіткі — 50 злотых. Ёсць сямейны квіток на 2 дарослых і 2 дзетак — 160 злотых. Запісвайцеся праз дырэкт майстэрні «Кола».




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ