Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 18:30 - 20:30 кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad) ад 35 еўра

22 траўня, у чацвер, Зміцер Лукашук прэзентуе ў Ніцы трэці том кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі, — «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне». Кампанію складзе Лявон Вольскі з сольным канцэртам.





Вас чакае вечар беларускай культуры, супольнасці, памяці і надзеі.

Усе сабраныя на імпрэзе сродкі пойдуць на арганізацыю летніка для беларускіх сем’яў, што апынуліся за мяжой.

Фармат летніка — гэта тыдзень адпачынку на поўдні Францыі, у цёплым і бяспечным месцы, дзе бацькі змогуць хоць на хвіліну забыцца пра цяжары эміграцыі, а дзеці — проста быць дзецьмі.

Будзе праграма з творчымі майстар-класамі, экскурсіі, беларускія казкі, спартыўныя і валанцёрскія актыўнасці.

Падтрымаць летнік можна і фінансава:

PayPal: laligue.fraternite@gmail.com
Банкаўскі перавод: ASSOC. LA LIGUE DE LA FRATERNITE
IBAN: FR76 1910 6006 5943 6768 4510 196
BIC: AGRIFRPP891


Квіткі на беларускі вечар коштам ад 35 еўра бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Cвята паэзіі «Купала заўсёды ў сэрцы маім» у Ляўках

05.07.2025 (11:00 - 17:00) Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ