Зміцер Лукашук і Піт Паўлаў у Балоньі

17.05.2025 18:00 - 20:00 (Viale Carlo Pepoli, 62) 15 еўра



 17 траўня, у суботу, Зміцер Лукашук прэзентуе ў Балоньі трэці том кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі, — «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне».





У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія спадар Зміцер правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне.

Гэтым разам сярод герояў кнігі і прадстаўнікі «маладой дыяспары» з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, і беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі.

Да ўсяго, сярод герояў кнігі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны.


Кампанію складзе Піт Паўлаў. Ён выступіць з акустычным канцэртам — душэўна, шчыра і вельмі па-беларуску.


Квіткі коштам 15 еўра бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Прэзентацыя інструментаў Івана Кірчука ў Маладзечне

10.06.2026 (17:00 - 19:00) мінскі гарадскі краязнаўчы музей (вул. Партызанская, 3)

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ