Паказы фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» ў Вільні

02.09.2026 - 04.09.2026 18:00 - 20:00 Skalvija (A. Goštauto g. 2) 7,50
2 і 4 верасня, у сераду і пятніцу, у Вільні адбудуцца паказы фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава».

За некалькі дзён да Новага года 25-гадовы музыка Фёдар Озераў вяртаецца дадому з цвёрдым намерам стварыць гурт і напісаць новыя песні. Аднак вакол адчуваецца атмасфера Трэцяй сусветнай вайны. 

Яго планы яшчэ больш парушае знікненне любімага швэдра, які Фёдар лічыць крыніцай сваёй творчай сілы. Каб вярнуць яго, музыка адпраўляецца ў нечаканае падарожжа.

Фільм пакажуць на мове арыгіналу з літоўскімі субтытрамі.

Пасля паказу адбудзецца размова са здымачнай групай фільма — рэжысёрам Юрыем Сямашкай, акторкай Віялетай Рагачовайі прадзюсарамі Леанідам Каліценяй і Кястуцісам Драздаўскасам.

Квіткі коштам 7,50 еўра бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ