Змрочны канцэрт «Байкі са склепу» ў Беластоку

23.11.2024 19:00 - 21:00 Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16) ад 50 злотых


У суботу, 23 лістапада, у Беластоку — змрочны канцэрт «Байкі са склепу».





Дата: 23 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Bialystok Music Club, ul. Legionowa 14/16, Беласток 





Разам збяруцца прадстаўнікі цёмных жанраў:

DYMNA LOTVA адчынiць вашы сэрцы для Doom/Post-Metal, які апускае ў нязведаныя глыбінi памяцi, прымушаючы застыгаць час і прасторавыя межы.

RODVALOTH суправодзіць у акіян меладычнага Death Metal, дзе кожнае сола выклікае віхуру эмоцый, а рытмы прымушаюць сэрца біцца ў такт са змрочнай гармоніяй.

VASTNESS прадэманструе моц death-thrash metal, дзе хуткасныя рыфы і некантраляваная энергія пратнуць цемру, пакідаючы шлейф адрэналіну і незабыўных уражанняў. 





Квіткі коштам ад 50 злотых бярыце па спасылцы ці на ўваходзе.







Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ