Зоя Белахвосцік у Дзюсельдорфе

17.02.2024 18:00 - 20:00 Theatermuseum Düsseldorf (Jägerhofstr. 1) Бясплатнае
 

17 лютага ў Дзюсельдорфе адбудзецца паказ сольнага спектакля Зоі Белахвосцік, адной з самых яскравых зорак Купалаўскага тэатру!




Дата: 17 лютага

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Theatermuseum Düsseldorf, Jägerhofstr. 1, Дзюсельдорф 


Артыстка распавядзе гісторыі са свайго жыцця, большая частка якога звязана з тэатрам. За 38 гадоў у Купалаўскім тэатры Зоя Белахвосьцік сыграла ў больш за 100 спектаклях. Але сёння на першым плане жыццё ва ўмовах новай рэчаіснасці выгнання. 

Спектакль—размова «Мой хлеб» — пра тое, як не апускаць рукі, дзе шукаць крыніцу натхнення і чаму ўсё скончыцца добра.


Колькасць месцаў абмежаваная.


Квіткі: бескаштоўныя з магчымасьцю ахвяравання (трэба абавязкова набыць).




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ