Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Дзмітры Казак

Свае фотаздымкі ў намінацыі “Краіна Беларусь” Дзмітры Казак пракаментаваў так: “Гэта фотаздымкі з ваколіц Зэльвы. На маю думку, яны класна адлюстроўваюць Беларусь. Ва ўсялякім выпадку яе заходнюю частку. Шмат хто з маіх знаёмых, калі бачаць гэтыя фота, ўпэўнена кажуць, што гэта Польшча, але не, гэта мая родная зямля”.