Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Сяргей Мікалаевіч не здаецца і дастае з рукава козыр: байку пра тое, што беларускую мову, маўляў, прыдумалі бальшавікі, пра што, нібыта, сведчыць публікацыя «О создании белорусского языка» ў газеце «Правда» за 1926 год. Нічога сабе, якія геніі ў будзёнаўках былі! Вось толькі сухія факты сведчаць пра зусім іншы ўзрост беларускай мовы.
Ну што, зламайма і гэты стэрэатып?