1 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Фестываль “Дранiк-fest”

28.09.2016 У краіне

“Цэнтр гарадскіх ініцыятыў” запрашае магілёўцаў на ІІ Фестываль “Дранiк-fest”, які  пройдзе ў Магілёве 1 кастрычніка.

dranik-fest-400x300

У праграме фестывалю Дранiк-fest-2016: «бульбяныя» спаборніцтвы, кулінарныя майстар-класы, жывая музыка і шмат іншых сюрпрызаў, у тым ліку і конкурс сярод каманд на самыя смачныя дранікі.

Прыняць удзел у ім зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова сабраць каманду аднадумцаў з 5 чалавек і падаць заяўку ў аргкамітэт фестывалю на адрас cgimogilev@gmail.com. У рамках спаборніцтва каманды павінны будуць прыгатаваць дранікі мінімум з аднаго мяшка бульбы і пачаставаць імі тых, хто прыйшоў на свята, якія і вызначаць пераможцу. Арганізатары фестывалю дадуць канкурсантам пляцоўку, мангалы і дровы для гатавання.

Фестываль пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы этнаграфічнага хутара «Зялёны гай» і працягнецца да 18.00.

Даведка: Першы Фестываль “Дранiк-fest” прайшоў у 2014 годзе. Палічыўшы з’едзеныя дранікі, арганізатары адзначылі, што яго наведала не менш за пяць тысяч чалавек.

У 2015 годзе Дранiк-fest адмянілі з-за пажару,  на этнаграфічным хутары «Зялёная гай», які адбыўся напярэдадні фэсту. Падрабязнасці на старонцы фестывалю dranikfest.by.