10-13 верасня: “Кнігазбор” на Форуме выдаўцоў у Львове

З 10 па 13 векрасня ў Львове адбудзецца 22гі Форум выдаўцоў, адна з найбольш яркіх і значных кніжных і літаратурных падзей Украіны.

На выставачнай пляцоўцы Форуму будзе прадстаўленае выдавецтва “Кнігазбор” з кнігамі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, “Кнігарня пісьменніка”, серыі дзіцячай літаратуры “Каляровы ровар”, а таксама адметнымі беларускімі паштоўкамі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Шукайце стэнд выдавецтва “Кнігазбор” на трэцім паверсе Палаца мастацтваў (г. Львоў, вул. Каперніка,17, СТЭНД № 457).

1208baner_na_sajt

Падрабязна з праграмай Форуму можна пазнаёміцца тут: bookforum.ua.

Звяртаем увагу! 12 верасня ў 16.00 у межах Форуму выдаўцоў адбудзецца прэзентацыя дзейнасці Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (Театр “Воскресіння” → Чорний зал (пл. Генерала Григоренка, 5)).

Будзьма з беларускай кнігай!