10 жніўня прайшло Шоў Беларушчыны ў парку г. Дзяржынска

10 жніўня прайшло Шоў Беларушчыны ў парку г. Дзяржынска, для рознаўзроставай аўдыторыі. Адметнасцю дадзенай праграмы сталі новыя пытанні пра беларускіх спартсменаў і мастакоў. Пераможцы атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

12 жніўня Шоў Беларушчыны адбылося ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Гастэла Мінскага раёна для ІІІ атрада. Дадзенае мерапрыемства спадабалася усім яго удзельнікам, што было бачна па апладысментах і добрым настроі. Пераможцы атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.