• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.05.2015 | Граблі гісторыі

Хромалітаграфія з Адэсы

Добра правесці свой законны адпачынак за межамі горада. Выбрацца ў вёску да бабулі, каб тыдзень-другі пажыць на прыродзе. Беларуская вёска – гэта тое месца, куды яшчэ не дабралася сучасная цывілізацыя. Не ведаю, добра гэта ці дрэнна, але як ёсць. Асабіста мне гэтае хутаранства даспадобы.

У старой вясковай хаце заўжды можна знайсці што-небудзь цікавае, нейкі артэфакт мінулай эпохі. Дастаткова толькі забрацца ў якое глухое месца, кшталту гарышча ці каморы. Гарышча – гэта агулам месца фантастычнае, дзе неяк самі сабой збіраюцца старыя рэчы, якія нагадваюць стары чамадан без ручкі – і несці цяжка, і выкінуць шкада.

Прыбіраючыся на гарышчы, я гэтым разам звярнуў увагу на некалькі пыльных кніг, якія ляжалі ў адным з кутоў. Ніколі раней яны мяне не цікавілі, а тут вось вырашыў паглядзець, што за яны. Старыя, пажоўклыя, пакрытыя пылам, малацікавыя і неактуальныя савецкія кніжкі па вядзенні гаспадаркі. Забяру іх, думаю, з сабою – на распальванне пойдуць. Але вырашыў усё ж пераглядзець, ператрэсці, можа, які старасвецкі чырвонец заваляўся між старонак. І сапраўды, з адной з кніг вывалілася на падлогу невялікая паперка, праўда, зусім не грашовая.

Паперкай аказалася невялікая папяровая іконка “Абіцель усіх святых”, надзейна схаваная цягам доўгіх гадоў. Акрамя ўласна малюнка на адваротным баку іконкі захаваліся дадзеныя, якія ўтрымліваюць найменне прадпрыемства, дзе яна была надрукаваная, прозвішча і сан святара, які дапусціў яе да друку. Іконка аказалася хромалітаграфіяй, вырабленай у Адэскай тыпаграфіі Яфіма Іванавіча Фясенкі ў 1905 годзе. Яе без праблем можна знайсці ў каталогу прадукцыі друкарні за той год.

Хромалітаграфія – гэта літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі, а таксама адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам. Першыя хромалітаграфіі з’яўляюцца ў Расійскай імперыі ў 30-40-я гады ХІХ стагоддзя. Выраблялі іх, як і іншыя віды іконаў, спачатку ў манастырах. У другой палове ХІХ стагоддзя пачынаюць з’яўляцца і цывільныя друкарні, якія вырабляюць хромалітаграфіі. Зразумела, што такі від друкаваных папяровых іконак карыстаецца вялікай папулярнасцю найперш у простых людзей, якія не мелі вялікіх грошай.

Гісторыя Адэскай тыпаграфіі Фясенкі бярэ пачатак у 1883 годзе, калі Яфім Іванавіч Фясенка з дапамогай свайго былога гаспадара, таксама выдаўца і друкара, Пятра Францова адкрывае ўласную друкарню. Ужо праз некалькі гадоў прадукцыя гэтай друкарні пачне карыстацца вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва Расійскай імперыі, а сам выдавец атрымае за яе некалькі прэстыжных узнагародаў, у тым ліку і замежных. Хромалітаграфіі з Адэсы можна знайсці не толькі ва Украіне, Расіі і Беларусі, але і ў іншых праваслаўных краінах, у тым ліку і на Балканах.

Безумоўна цікавай выглядае і асоба самога Яфіма Іванавіча Фясенкі. Аказваецца, што паходзіў ён з сям’і бедных чарнігаўскіх казакоў. Юнаком ён пешкам прыйшоў з Чарнігаўшчыны ў Адэсу і ў 1869 годзе ўладкаваўся на працу ў друкарню да ўжо згаданага вышэй Пятра Францова. Праз 14 гадоў бездакорнай працы ў друкарні Яфім Іванавіч вырашыць заняцца ўласнай справай.

Друкарня Фясенкі была вядома не толькі тым, што выдавала хромалітаграфіі на рэлігійныя тэмы. Гэта была адна з нешматлікіх тыпаграфіяў у Расейскай імперыі, якая займалася легальным выданнем і распаўсюдам украінскай літаратуры. Відаць, уладальнік ніколі не забываўся на свае ўкраінскія карані. Кнігі, якія выдаваў Фясенка, былі, як і хромалітаграфіі, арыентаваныя найперш на простых людзей, якія не маглі сабе дазволіць дарагія і шыкоўныя выданні. Асартымент выдавецтва быў даволі вялікі, тут выходзілі жыцці святых, апісанні манастыроў і святых месцаў, апавяданні пра цудатворныя іконы, розныя аповесці, апавяданні, паэтычныя творы, народны эпас і фальклор.

Такі клопат пра народную адукацыю ацанілі нават бальшавікі, якія, у 1919 годзе нацыяналізаваўшы прадпрыемства, не рэпрэсавалі былога ўладальніка, як гэта часцяком адбывалася ў тыя часы, а зрабілі яго дырэктарам цяпер ужо дзяржаўнага выдавецтва. Займаў гэтую пасаду Яфім Іванавіч да самай сваёй смерці ў 1926 годзе.

Калі і якім чынам гэтая іконка апынулася ў нашай хаце, ніхто, канечне ж, не ведае і не памятае. Зразумела, што схавалі яе на гарышчы не ў 1920-я і не 1930-я гады, а значна пазней. Хутчэй за ўсё ў гэтую кніжку яна трапіла з іншага, больш надзейнага тайніка.

Пра даваенны час бабуля прыгадвае, як аднойчы, навучаныя ў школе антырэлігійнай прапагандай, разам з братам яны прыйшлі дамоў і пачалі здымаць з покуці іконы і ручнікі. Іх маці, мая прапабабуля Міхаліна, учыніла вялікі скандал і са словамі “Рабіце што хочаце, а іконы я здымаць не дам!” вярнула ўсё на месца. Прабабуля была вельмі пабожнай і да канца жыцця мела нейкую “святую ксёнжку”. Хутчэй за ўсё яна была каталічкай…

Як бы там ні было, а я вельмі ўдзячны сваім продкам, за тое, што надзейна схавалі гэтую адэскую хромалітаграфію. Для ўзросту ў 110 гадоў яна вельмі добра захавалася, і гэты факт вельмі добра характарызуе той час, калі людзі надзейна хавалі “прадметы рэлігійнага культу” ад чужых вачэй.

 Канстанцін Касяк

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип