23 верасня 2002 года ў мінскім Доме літаратара быў прэзентаваны першы нумар часопіса «Дзеяслоў», піша Суполка беларускіх пісьменнікаў.
Крыніца: eurozine.com
За адносна кароткі час «Дзеяслоў» здолеў заваяваць папулярнасць і вядомасць у краіне і ў замежжы.
«Дзеяслоў» сёння — бадай самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі. Вакол яго аб’ядналіся як самыя знакамітыя пісьменнікі так і перспектыўныя маладыя аўтары.
Часопіс мае сваю кніжную серыю «Бібліятэчка «Дзеслова», у якой вышлі кнігі Ніла Гілевіча, Леніда Галубовіча, Віктара Казько, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Някляева, Андрэя Хадановіча і многіх іншых.
Акрамя таго, выданне мае ўласную прэмію «Залаты апостраф», якая штогод ўручаецца рэдакцыяй за лепшыя публікацыі ў намінацыях «проза», «паэзія», «дэбют». Узнагарода стала прэстыжнай ацэнкай поспеху творцаў на літаратурнай ніве.