33 гады таму Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона. Сама Дэкларацыя была прынятая Вярхоўным Саветам БССР на год раней – 27 ліпеня 1990 года. А статус закона самой дэкларацыі быў нададзены 25 жніўня 1991 года, праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве.
За наданне статусу закона тады прагаласавала 256 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССС, супраць – нуль дэпутатаў.
19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.
Гэты дзень для нашай краіны - знакавы. І для кожнага, хто мае ў сэрцы Беларусь, гэты дзень - святочны.
Мы стварылі паштоўкі, каб падзяліцца з вамі адчуваннем свята.
І чакайце ад нас паштоўкі на іншыя беларускія нагоды. Пампуйце і дзяліцеся з сябрамі!
Budzma.org