26 лютага — творчая сустрэча з фольк-дуэтам “Старое сяло”

22.02.2016 Музыка

Паважаныя сябры, аматары народнай культуры і цікаўныя беларускім фальклорам!
Запрашаем Вас 26 лютага ў 19.00 у кнігарню “Кніжная Шафа” (праспект Дзяржынскага 9, ст. метро Грушаўка) на творчую вечарыну з фольк-дуэтам “Старое сяло” (Юлія Літвінава і Васіль Грынь), пресвечаную песеннай спадчыне Беларускага Палесся.

_MG_3438 sm

Вас чакаюць:
– цудоўныя народныя песні ў выкананні Юліі Літвінавай і Васіля Грыня.
– цікавыя гісторыі пра стварэнне дыска “Дарожанька”
– дэманстрацыя відэаматэрыялаў, якія ляглі ў аснову альбома палескіх песен.
– майстар-клас народных спеваў ад Васіля Грыня.
– фольк-віктарына ад Юліі Літвінавай (палескія загадкі) і прызы пераможцам.

Пажаданая рэгістрацыя на Fb старонцы Staroje sialo (https://www.facebook.com/events/461711730692908/), альбо на Fb старонцы кнігарні Кніжная шафа (https://www.facebook.com/events/1665146587085533/). Гэта неабходна праз абмежаваную колькасьць гасцей.

Ласкава запрашаем!

Уваход вольны!