Выстава «Нічога асабліва новага» ў Варшаве

21.05.2025 - 01.07.2025 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

 

У сераду, 21 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Нічога асабліва новага» да Дня палітвязняў.





Фраза «Нічога асабліва новага» часта сустракаецца ў лістах беларускіх палітвязняў.

За гэтымі словамі — спроба схаваць боль і руціну зняволення. Але менавіта гэтая знешняя будзённасць і становіцца сведчаннем сістэмнай несправядлівасці, якую перажылі і перажываюць тысячы беларусаў.

Выстава прадстаўляе асабістыя рэчы палітвязняў, перададзеныя ў калекцыю музея: штодзённыя побытавыя прадметы — маўклівыя сведкі жыцця за кратамі. Поруч з імі таксама радкі з лістоў, вершы і гукавыя запісы, зробленыя палітвязнямі.

Выстава захоўвае іх словы і рэчы ў якасці дакументаў эпохі, а таксама як эмацыйнае сведчанне супраціву.

Выстава працуе да 1 ліпеня.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ