2 сустрэчы ў Навагрудку

28 верасня 2011 года ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся дзве літаратурныя сустрэчы з пісьменнікамі Георгіем Ліхтаровічам і Васілём Жуковічам у Навагрудку.

Сустрэчы адбыліся з навучэнцамі Аграрнага каледжа і Гандлёва-эканамічнага каледжа. Падчас сустрэч пісьменнікі прэзентавалі сваю творчасць, чыталі творы, прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму, Максіму Багдановічу, якому сёлета спаўняецца 120 гадоў. На імпрэзах спадар Ліхтаровіч таксама рабіў музычныя паўзы, падчас якіх гучалі беларускія песні. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч вельмі ўзрадаваліся падарункам ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якія сталі прыемнай неспадзяванкай.

Тэгі: