5 незвычайных беларускіх музеяў, куды варта патрапіць

Зрабілі падборку адметных беларускіх музеяў, якія могуць спадабацца нават тым, хто не асабліва любіць хадзіць па музеях. Мы не будзем распавядаць пра традыцыйныя мастацкія і літаратурныя музеі. У нашай падборцы — цікавыя музеі, якія могуць натхніць, здзівіць, часам развесяліць, а часам спалохаць і нават дадуць магчымасць палічыць чужыя грошы.

Музей бровара ў Лідзе

Аматарам самага старажытнага пеннага напою падрыхтавацца! Музей размешчаны ў гістарычным будынку браварні 1876 года, і менавіта тут вы сможаце спатоліць смагу ад недахопу ведаў у гісторыі беларускага піваварства.

Muziej brovara ŭ Lidzie

На першым паверсе наведнікаў сустракаюць інтэрактыўныя экспазіцыі з піўным абсталяваннем у рэальную велічыню і цэлая экспазіцыйная зала з бутэлькамі XIX стагоддзя.

Muziej brovara ŭ Lidzie

На другім паверсе размяшчаюцца некалькі інтэрактыўных зон, дзе можна даведацца аб водарах і пахах, асаблівых інгрэдыентах, уласцівых таму ці іншаму гатунку напою, пазнаёміцца з табліцай стыляў піва ды даведацца, з якой стравай той ці іншы найлепш спалучаюцца.

Muziej brovara ŭ Lidzie

Ёсць магчымасць згуляць у гульні. Пераможцы атрымліваюць магчымасць стварыць сваю імянную этыкетку! А на завяршэнне экскурсіі можна пабываць на дэгустацыі самага старажытнага ў свеце пеннага напою.

Археалагічны музей «Бярэсце» ў Брэсце

«Бярэсце» — унікальная магчымасць амаль паблукаць па тэрыторыі сярэднявечнага паселішча. Чаму амаль? Папросту археалагічны помнік знаходзіцца на глыбіні 4 метры.

Гэта ажно 28 драўляных пабудоваў, маставая, частакол прыкладна XIII стагоддзя! Рэдкая магчымасць дакрануцца да гісторыі, даведацца, як жылі людзі ў старажытнасці, і адчуць атмасферу таго часу.

Archiealahičny muziej «Biarescie» ŭ Brescie

Археолагі выявілі помнік падчас раскопак, якія праводзіліся з 1960-х гадах на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці: шукалі «рэха вайны», а знайшлі «рэха сярэдняга веку».

У выніку 2 сакавіка 1982 года адкрылі цэлы комплекс, дзе пад велічэзным «саркафагам» дасюль захавалася старажытнае паселішча.

Archiealahičny muziej «Biarescie» ŭ Brescie

На аглядальнай пляцоўцы, што вышэй на 4 метры за паселішча, безліч археалагічных экспанатаў, знойдзеных на тым месцы: зброя, прылады працы, вопратка і падрабязнае апісанне гэтых рэчаў нашай даўніны.

Музей-сядзіба «Літоўка» пад Наваградкам

Цікавіцеся фэнтэзі ці фільмамі жахаў? Вас напалохаюць, або дакладна ўразяць сюррэалістычныя арт-аб’екты і скульптуры, містычная атмасфера і філасофія, увасобленыя ў мастацтве, а таксама гумарыстычныя сюжэты і нават чорныя жарты, якія праяўляюцца ў кампазіцыях сядзібы.

Muziej-siadziba «Litoŭka» pad Navahradkam

Як паўстаў такі дзіўны музей? У 2015 годзе ўраджэнец Навагрудка Сяргей Коваль купіў будынак, аформіў яго і дазволіў бясплатна наведваць дзіўны музей, але было гэта толькі да 2019 года.

Пасля скандалу вакол музея-сядзібы, звязанага з тым, што ўладальнік нібыта прапагандуе сатанізм, у праекта пачаліся праблемы, а ў хуткім часе, верагодна, на гэтай глебе не стала і Сяргея. Тым не менш музей-сядзіба паспяхова працуе дасюль і мае вялікую наведвальнасць.

Творы Сяргея, такія як «Пякельная спальня», «Дух лесу», «Дом гномаў», «Уладар сусвету», нават інтэрпрэтацыя пакоя спевака Высоцкага маюць схаваны сэнс, які часта высмейвае чалавечыя заганы.

«Piakieĺnaja spaĺnia»
«Пякельная спальня»

Кожны раз гэтае месца адкрываецца наведвальніку па-новаму. Эмоцыі ад убачанага і адчутага пакідаюць незабыўнае ўражанне.

«Duch liesu»
«Дух лесу»

Музей-аптэка ў Гродне

Зноў вяртаемся з сучаснасці да гісторыі і пераносімся ў каралеўскі Гродна, дзе знаходзіцца найстарэйшая дзейная аптэка на нашай Радзіме. Яна захавалася з XVIII стагоддзя ў будынку езуіцкага манастыра.

N. Orda «Plošča staroha rynka»
Н. Орда «Плошча старога рынка». ХІХ ст.

Пазней аптэка належала першай медыцынскай ВНУ на беларускіх землях, у ёй працаваў вядомы батанік і медык Жан Эмануэль Жылібер, якому ў Гродне ёсць нават помнік.

Цяпер жа ў тых сценах працуюць і аптэка, і аптэчны музей. Там можна ўбачыць старадаўні аптэчны посуд, інструменты, а таксама гербарыі пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Старыя інтэр’еры і дакументы, якія выдатна захаваліся па сёння, робяць вандроўку ў гісторыю фармацэўтыкі больш атмасфернай.

Aptečny interjer Аптэчны інтэр’ер. Фота: planetabelarus.by 

Сярод экспанатаў старадаўнія хірургічныя інструменты, калекцыі сыпучых і вадкіх лекаў, якія захаваліся ажно з XIX стагоддзя, рэцэпты, ступы, старыя паштоўкі і здымкі. Адназначна варта там пабываць!

Miedyčnyja instrumienty
Медычныя інструменты ХІХ ст. Фота: posmotrim.by 

Музей гісторыі грошай у Мінску

З 2018 года ў Мінску распачала сваю працу сучасная ініцыятыва пад назвай «Groshi». Стварыў музей выкладчык БДУ, на дзіва фінансіст, а не гісторык — Андрэй Місько.

Ekspanaty ŭ Muziei historyi hrošaj
Экспанаты ў Музеі гісторыі грошай. Фота: vetliva.ru

У экспазіцыі прадстаўлены толькі арыгінальныя манеты і банкноты, якія на беларускіх землях пачалі хадзіць яшчэ з часоў Рымскай імперыі, а гэта II стагоддзе нашай эры! Даволі шмат манетаў з часоў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і так да сучасных банкнотаў.

Ekspazicyja Muzieja historyi hrošaj
Экспазіцыя Музея гісторыі грошай. Фота: planetabelarus.by 

Пры дапамозе сэнсарных экранаў можна атрымаць падрабязную інфармацыю аб экспанатах і раздзелах экспазіцыі. Варта прыйсці і палічыць чужыя грошы!

Вандруйце і спазнавайце Радзіму разам з намі!

Budzma.org