Вакаліст гурта «Ня Варта» атрымаў 5 сутак за падпіску ў інстаграме

Жыхар Мазыра, вакаліст гурта «Ня Варта» Фёдар Чаранкоў атрымаў 5 сутак арышту за падпіску на Б****т у Instagram, паведамляе БАЖ.


Таксама ў яго пастанавілі выняць айфон.

001.jpg

Вакаліста гурта «Ня Варта» з Мазыра Фёдара Чаранкова затрымалі 13 лістапада. «Забралі проста з ДАІ ў аддзел кіберзлачынстваў», — паведаміла яго жонка.

Падчас працэсу Чаранкоў паспеў крыкнуць, што ён спіць на драўляных нарах без матрацу, а замест падушкі выкарыстоўвае рулоны туалетнай паперы.