• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | Культура

50 габеленаў і шпалер прадстаўлена ў галерэі «Лабірынт» НББ

Размова аб тым, якімі катэгорыямі мысляць мастакі па тэкстылі, надзвычай складаная. Іх роздумы лунаюць паміж традыцыйным і наватарскім, канкрэтным і абстрактным, зямным і нябесным... Магчыма, з-за гэтай дваістасці хтосьці ў тых жа габеленах бачыць адзнакі ўстарэлага, нязначнага, «бесхрыбетнага», іншыя, як правіла тыя, хто цікавіцца непасрэдна дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, знаходзяць у іх ясныя шматабяцальныя прыкметы, якасці. Так ці інакш, айчыннае ткацтва двух апошніх дзесяцігоддзяў — з’ява асаблівая і самадастатковая, — піша «Звязда».


larysa_gustava_koniki_1998_g.jpg
Ларыса Густава «Конікі», 1998 г.

Шмат гадоў у гэтым кірунку працавалі знакамітыя творцы Ала Непачаловіч, Уладзімір Лісавенка і Ларыса Густава. Усе яны пайшлі з жыцця летась. Памятаючы іх значны ўнёсак у беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, ролю ў развіцці беларускай школы тэкстылю і габелена, арганізатары V трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ-22» — члены Беларускага саюза мастакоў — вырашылі прысвяціць мастакам асобную выстаўку. Месца знаходжання — галерэя «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі. У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 габеленаў і шпалер з асабістых калекцый сем’яў аўтараў і Нацыянальнага мастацкага музея.

За той час, што няма на свеце гэтых майстроў, у пу¬блічным полі найчасцей згадваецца імя Алы Іванаўны. Шмат гадоў яна выкладала на кафедры народнай творчасці і рамёстваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Была ўдастоена звання лаўрэата ІІ Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва за адметныя тэкстыльныя кампазіцыі. Творамі Алы Непачаловіч упрыгожаны Палац Незалежнасці і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Гродзенскі драматычны тэатр і Магілёўскі абласны палац культуры. Вядома, што яе работы захоўваюцца ў многіх музеях Беларусі і замежжа.

Вобразы і сімвалы нацыянальнага, паказанага праз прыроднае, — ключавая тэма творчых пошукаў аўтара. На выстаўцы ў рамках трыенале «ДЭКАРТ-22» прадстаўлены выдатныя дэкаратыўныя работы, поўныя намёкаў і асацыяцый: «Вольная зямля» (2015), «Свір» (2003), «Кветачкі» (1995), «Цецярукі» (1995), «Святочны вечар» (2011)... Асабліва кранае «Аўтапартрэт» (2000) — выдатны прыклад самавыяўлення.

ala_nepachalovich_autapartret_2000_g.jpg
Ала Непачаловіч «Аўтапартрэт», 2000 г.

Творчасць іншага майстра — Ларысы Густавай — магчыма, не можа пахваліцца такой увагай да сябе. Ларысу Мікалаеўну звычайна згадваюць у ліку аўтараў пакалення мастакоў-тэкстыльшчыкаў, выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, з якім звязана адраджэнне нацыянальных традыцый ткацтва і тэхнікі класічнага габелена ў 1970–1980 гадах.

Так, памкненні мастачкі былі скіраваны да традыцыі — выяўлення святланоснай прыгажосці, нечаканай радасці, жаданай свежасці. Ключавы жанр творчасці Ларысы Густавай — пейзаж, аднак не спакойны і не стрыманы, якім ён часта паўстае ў беларускім габелене. Пры¬рода ў яе стракатая, кідкая, нестатычная. Адна з асноўных характарыстык адлюстраванага — ідэалізаванасць, высокая канцэнтрацыя якой назіраецца, напрыклад, у трыпціху «Цудоўны дзень» (2013). Цікавым атрымалася і прысвячэнне Алене Кіш — гаворка пра габелен «Батанічны сад» (2017), у якім выдатна спалучаны пазнавальная ўжо гармонія колераў і нязменная інтанацыя Ларысы Густавай.

uladzimir_lisavenka_dzen._noch_2014_g.jpg
Уладзімір Лісавенка «Дзень. Ноч», 2014 г.

Сінтэзам традыцыі народнага мастацтва і юнацкай заўзятасці вылучаецца творчасць Уладзіміра Лісавенкі. Шмат ужо сказана пра выкарыстанне аўтарам зусім невыпадковай джынсавай тканіны (джута) з уключэннямі ў палатно рознафактурных нітак (у тым ліку магнітафонных стужак). Прага да эксперыментаў счытваецца не толькі ў тэхніцы, але і ў сюжэтах. «Адам і Ева» (2009), «Вечны кліч» (2010), «Лабірынт» (2009), «Камяні, якія кацяцца» (2013), «Дзень. Ноч» (2014), «Джынсаманія» (2011) — ва ўсіх творах нельга абыходзіць увагай змест, які патрабуе засяроджанасці на самых дробных дэталях. Бо менавіта з яго (хоць ніхто не адмаўляе асаблівасцей выкарыстання матэрыялаў) вынікае і адмысловы рытм кампазіцый Уладзіміра Лісавенкі.

Убачыць работы Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі і Ларысы Густавай можна да 22 красавіка 2023 года.

Фота і тэкст: Яўгенія Шыцька

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип