500-годдзе кнігадруку ў Браславе: эксперыментальная музыка на возеры

5 кастрычніка 2017 года на сваім афіцыйным адкрыцці прыазёрнае месца адпачынку “Кавярня” вітала  мінскіх гасцей, якія выступалі ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

У жывапісныя мясціны беларускай Поўначы завіталі Віктар Сямашка ды Кумпанія, а таксама Леанід Нарушэвіч (“Князь Мышкін”), якія адыгралі два сэты эксперыментальнай імправізацыйнай музыкі. Браслаўчанам нязвыкла было пачуць новую для ўспрымання музыку, але па водгуках выступ ўсіх уразіў і спадабаўся .

Падчас выступу госці правялі і віктарыну на веданне браслаўскай гісторыі і самых кемлівых узнагародзілі паштоўкамі, дыскамі з музыкай і цікавымі кнігамі па гісторыі і літаратуры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Музыкі выказваюць шчырую падзякую браслаўскаму актывісту Галляшу Сяляву за дапамогу ў арганізацыі канцэрта.

 

 

 

 

 

 

Тэгі: