Выстава «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам» у Мінску

14.02.2025 - 13.04.2025 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 14 лютага

 

14 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам».




Праекты, якія складаюць экспазіцыю выставы, не з’яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць абывальніцкаму погляду на моду як выключна на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматкроць тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця.

Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага погляду на яе.

У сваіх працах удзельнікі выставы разважаюць пра сувязь моды і мастацтва, масавай культуры, цялеснасці, крытыкуюць fashion-індустрыю і насаджэнне стандартаў прыгажосці, закранаюць экалагічны аспект, феномен адзення ў культуралагічным, сацыяльным, гістарычным аспектах, разважаюць аб fashion-фатаграфіі на стыку моды і актуальнай фатаграфіі, кажуць аб нацыянальнай і самаідэнтычнасці.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены прадметы з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.

Наведвальнікі змогуць таксама прайсці тэматычны квэст, а ўнутры выставачнай прасторы іх чакаюць інсталяцыі і інтэрактыўная фотазона.


Выстава працягнецца да 13 красавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

19.04.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ