• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.05.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

6 новых сустрэч ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Амаль што лета настала… хутка сезон адпачынкаў. Але ў сяброў ГКК “Будзьма беларусамі!” ды ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працоўны энтузіазм не згасае: новыя падарожжы, новыя сустрэчы, новыя сябры!

2 траўня ў бібліятэку № 1 г. Мінска завітаў драматург, актор, пісьменнік, рэдактар часопіса “Вясёлка” Васіль Дранько-Майсюк. На сустрэчу са спадаром Васілём прыйшлі першакласнікі беларускамоўнай гімназіі № 4. Інтэрактыўныя гульні і самае вясёлае развучванне верша (Тадзіяна Кляшторная “Ветлівыя словы”) у жыцці! Падчас сустрэчы кожны задумаўся: чаму варта карыстацца роднай мовай кожны дзень. Школьнікі разам з настаўніцай і бібліятэкарамі пад кіраўніцтвам спадара Васіля стваралі казкі і “здымалі” кіно, вучыліся кантраляваць свае эмоцыі, знаёміліся са знакамітымі імёнамі роднай літаратуры. Цікаўныя дзеткі на развітанне засыпалі госця самымі разнастайнымі пытаннямі: ад простых – “У якім годзе нарадзіўся Я. Купала?” да філасофскіх – “У чым сэнс жыцця творцы?”. І за актыўны ўдзел у сустрэчы кожны быў узнагароджаны прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Наступным днём у Гарадзенскім Цэнтры гаспадарскага жыцця прайшла прэзентацыя кнігі Усевалада Сцебуракі “Сны дарог”. Аматары мастацкага слова атрымалі сапраўдную асалоду ад размовы з паэтам. Больш падрабязна можна паглядзець  тут.

А ў Жодзінскім краязнаўчым музеі ў гэты ж дзень адбылася святочная імпрэза “Круглыя даты”. Вось што пра яе піша ўдзельніца Раіса Шастак:

“Імпрэза да 60-годзя знакамітага жодзінца, мастака, выдаўца, пісьменніка, перакладчыка Уладзіміра Сіўчыкава адбылася ў выставачнай зале Жодзінскага краязнаўчага музея. Маршалкам на ёй выступіў супрацоўнік музея Віктар Аўчарэнка.

Словы віншаванняў бралі першы намеснік старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэту Конан Сяргей Пятровіч, гаспадыня –дырэктарка краязнаўчага музея Алена Нацяшка, гісторык Галіна Аніскевіч, мастацтвазнаўца і першы школьны настаўнік малявання імянінніка Уладзімір Макараў, колішняя загадчыца Жодзінскай дзіцячай бібліятэкі Любоў Мурашка, мастакі Мікола Андруковіч і Аляксандр Казак, журналіст і выдавец Віталь Жураўскі. Мастак і літаратар Аляксей Марачкін расказаў гасцям і пра мастацкую выставу “Код: 25.03.18”, прысвечаную 100-годдзю Беларускай Народнай рэспублікі, падарыў юбіляру адзін з эскізаў да памятнага знака ў гонар слаўнай даты. Шмат гаварылася таксама пра іншыя круглыя даты: 500-годдзе беларускага кнігадруку, 400-годдзе першага ў свеце (беларускага!) буквара; у гісторыі Жодзіна: 375-годдзе горада, 70-годдзе беларускага аўтамабільнага завода, 45-годдзе першай мастацкай выставы ў Жодзіна, 10-годдзе альбома “Жодзінцы”. Музычнае аздабленне вечарыны было за вучнямі і педагогамі СШ № 5 з музычным ухілам. Дапамагала ім культуролаг Ксенія Сляшынская.

Уладзімір Сіўчыкаў пачытаў свае творы з кніг “Уладзевы гісторыі” і “Кошык Велікодны”, з часопіса “Дзеяслоў”, а таксама свае новыя тэксты, расказаў пра выдавецкую дзейнасць, адказаў на пытанні прысутных.

Гэтаксама прагучалі падзякі і фінальнае слова юбіляра, маршалку, музею, школьнікам і педагогам СШ № 5 былі ўручаныя яго падарункі і прэзенты ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” (цішотка, кубкі “Люблю Беларусь!”, наборы паштовак, фаліянт “Лялька” Баляслава Пруса ў перакладзе на беларускую мову, газетныя публікацыі).

Напрыканцы вечарыны, якая прайшла ў цёплай (і нават гарачай, калі браць пад увагу тэмпературу за вокнамі пад 27 градусаў! :) ) атмасферы, былі фота-сесія, аўтограф-сесія, інтэрв’ю імянінніка журналістам, размовы ў кулуарах…”

 

 

 


(фота Раісы Шастак і Аляксандра Сімановіча)

4 траўня зноўку кампанію “Будзьма беларусамі!” запрасілі ў Мінскую бібліятэку. У дзіцячай бібліятэцы № 14 выступаў Васіль Дранько-Майсюк. Спадар Васіль распавёў школьнікам пра выбітную асобу беларускай літаратуры – Янку Маўра. Дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі ад твораў пісьменніка. І зноўку дасведчаны рэжысёр паставіў цэлы спектакль па творчасці Я. Маўра з вершамі, гульнямі, казкамі. Даспадобы прыйшлася і гістарычна-моўна-літаратурная віктарына на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

 

У нядзелю 6-га траўня творчы дуэт спявачкі Таццяны Матафонава і паэта Міхася Скоблы завітаў да наведвальнікаў нядзельнай школы пры царкве св. Георгія Перамоганосца ў Маладзечна і ў ДУК “Вілейская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”. Цудоўныя сустрэчы, прасякнутыя цяплом сардэц і шчырасцю ўсмешак! Анёлападобны голас спадарыні Таццяны абудзіў у дзіцячых і дарослых сэрцах любоў да роднага слова, роднай песні. А вясёлыя вершы, загадкі ад спадара Міхася паказалі, што наша мова жывая, яна не схавана толькі ў падручніках ды класічных творах Купалы альбо Коласа. З вялікім задавальненнем дзеці і дарослыя адгадвалі вершаваныя загадкі, лічылі рэкі ў вершах, узгадвалі, дзе яны працякаюць, ды самі падбіралі рыфмы. Усе задумаліся, чаму яны так рэдка карыстаюцца роднай мовай у штодзённым жыцці. Ды паабяцалі гасцям, што наступным разам будуць размаўляць не “трасянкай”, а прыгожай і мілай роднай мовай.

 

 

 

 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип