60 гадоў маўчання, за мужам у Сібір і яго здрада, сярод класікаў Беларусі: загадка Яўгеніі Пфляўмбаўм

У новым выпуску на сваім канале Андрэй Хадановіч распавядае пра выбітную беларускую паэтку Яўгенію Пфляўмбаўм, яе 60-гадовае маўчанне і трыумфальнае вяртанне ў беларускую літаратуру, якое працягваецца і сёння, дзякуючы выданню зборніка ейнай выбранай паэзіі «Сонца».


Jaŭhienija Pfliaŭmbaŭm

Чаму Пфляўмбаўм і іншыя беларускія паэткі з «Маладняку» раптам разам замоўклі? Адкуль у беларускай паэткі прозвішча Пфляўмбаўм? Чаму сучасная жаночая выдавецкая ініцыятыва мае назву «Пфляўмбаўм» і да чаго тут Святлана Алексіевіч? Лёсавызначальнае знаёмства з Максімам Лужаніным: вяселле, пяшчотныя лісты, «Хочацца ў Сібір» і здрада. Савецкі літаратар і паэтка, якая маўчыць — розныя творчыя шляхі Лужаніна і Пфляўмбаўм. Як Куляшоў выратаваў ад спалення вершы аўтаркі? Хто стаў хросным бацькам вяртання паэзіі Пфляўмбаўм? Чаму кніга «Сонца», выдадзеная ў мінулым годзе, такая важная для захавання спадчыны паэткі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.



Чытайце яшчэ: Паэзія цішыні, або Пра што маўчала Яўгенія Пфляўмбаўм