• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.03.2023 | Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага гонару хацелася б мець і больш канкрэтныя аргументы. Напярэдадні 105-годдзя БНР Сойка прапануе сем галоўных кніг пра нашу гісторыю, на якіх гадавалася сама і якія можа параіць для павышэння градусу нацыянальнай свядомасці. Яны выдаваліся з 1910 да 2016 года і ахопліваюць фактычна ўсе перыяды нашай гісторыі. Шукайце ў бібліятэках, букінісце, па прыватных абвестках і на кніжных паліцах у гасцях у сяброў. Scripta manent, і гэта цешыць.

«Адкуль наш род», Уладзімір Арлоў

531.jpg

Настольная кніга школьнікаў пакалення 90-х. Ладна, настольнай кнігай быў, відаць, хорар «Заклятыя скарбы», але калі гаворка пра гістарычны нон-фікшн — тут кніга Арлова сапраўды многім служыла гідам у свет таго па-сапраўднаму свайго, чым можна ганарыцца. Першае яе выданне было ў 1996 годзе, і не дзіва, што пасля яна перавыдавалася яшчэ некалькі разоў, і — хочам спадзявацца — яшчэ будзе перавыдавацца, калі загляне сонца.

Спампаваць

«Кароткая гісторыя Беларусі», Вацлаў Ластоўскі

532.jpg

Гэтая кніга — першая, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы падручнік па гісторыі, напісаны беларусам для беларусаў. Ластоўскі выдаў сваю працу ў 1910 годзе, аднак доўгія гады ў СССР гэтая кніга была недаступная, перавыдалі яе рэпрынтам у 1993-м. Не да ўсяго апісанага ў кнізе варта ставіцца з аднолькавым стоадсоткавым даверам — яе аўтар Вацлаў Ластоўскі быў не толькі гісторыкам, але і пісьменнікам, і творцам міфаў. Аднак нацыянальныя міфы — гэта ў значнай ступені тое, што робіць нацыю трывалай і стварае аксітацынавыя сувязі ў мозгу (напэўна).

Спампаваць

«Таямніцы Полацкай гісторыі», Уладзімір Арлоў

533.jpg

Нарысы пра «калыску беларускай дзяржаўнасці», упершыню выдадзеныя ў 1994 годзе. Гэта нянудны і дасціпны аповед пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыж Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.

Спампаваць

«Невядомая вайна: 1654-1667», Генадзь Сагановіч

534.jpg

Той, хто чытаў гэтую кнігу, ужо задоўга да 24 лютага 2022 года не насіў ружовых акуляраў, гледзячы на ўсходняга суседа. Гэта гісторыя вайны, якую нельга называць, — вайны з Маскоўскім княствам, у якой, як лічыцца, загінуў амаль кожны трэці беларус і пасля якой дэмаграфічная сітуацыя на нашых землях доўга не магла палепшыцца. Пасля прачытання «Невядомай вайны» не застаецца ніякіх ілюзій пра «братэрскія народы», «адвечнае сяброўства», «блізкасць культур» і іншыя казкі.

Спампаваць

Энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае» ў 3 тамах

535.jpg

Самая грунтоўная на сёння праца па гісторыі і культуры вельмі насычанага на падзеі перыяду ў жыцці беларусаў, тры тамы якой выйшлі з 2005 да 2010 года. Выданне багата ілюстраванае, з фотаздымкамі, мапамі і планамі. І гэта важкі адказ тым, хто ўсё яшчэ думае, што ВКЛ была выключна дзяржавай літоўцаў, якія нас заваявалі і падпарадкавалі, і мы пасля хадзілі «пад прыгнётам панскім». Ну, або тым, хто думае, што гісторыя Беларусі пачалася з БССР.

Спампаваць

«Нацыянальнасьць — Беларус», Алег Латышонак

536.jpg

Прачытаўшы гэтую кнігу, вы ўжо ніколі не заблытаецеся ў «ліцвінах», «русінах», «Літве» і «Русі». Аўтар, беларускі гісторык з Беластоку, разблытвае гістарычныя міфы, распавядае пра Каліноўскага і кальвінізм, палемізуе з расейцамі і літоўцамі і даказвае: беларусы былі змагарамі ды ваякамі, дакладна як у творах Караткевіча. Вялікая частка гэтай кнігі, складзенай пераважна з эсэ, прысвечаная паходжанню назвы «Белая Русь» і падвойнай душы беларуса. «Беларусы — двайныя сіроты, бо гэта русіны, пазбаўленыя Кіева, і ліцвіны, пазбаўленыя Вільні».

БОНУС: «Падручнікі з БЧБ»

537.jpg

Падручнікі па прадмеце «Мая Радзіма — Беларусь» і па гісторыі Беларусі выдання 1993 года (у народзе больш вядомыя як «падручнікі з БЧБ»).

Нягеглыя, у тонкай вокладцы, амаль без ілюстрацый, падрыхтаваныя на хуткую руку, але менавіта яны запалі ў душы тым, хто вучыўся ў школе ў 90-я, і сталі легендай, якую пераказвалі малодшым сёстрам, братам і пасля сябрам. Пратрымаліся гэтыя падручнікі зусім нядоўга — пасля рэферэндуму 1995 года такі дызайн «міністэрства магіі» цярпець не стала. Аднак хто ведае, мо гэта акурат гэтыя тонкія кніжкі абудзілі праз гады гістарычную памяць ў многіх з тых, што «выйшлі на вуліцу знянацку так».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип