• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.10.2022 | Вандруем разам

7 цудаў Лунінеччыны

Прапануем рушыць у вандроўку на Лунінеччыну. Падарожнікаў, што завітаюць сюды, чакае шмат цікавага. Каб нічога не прапусціць, сабралі для вас сем найбольш цікавых для турыстаў аб’ектаў Лунінецкага раёна. Калі раптам паехаць у вандроўку па Беларусі зараз магчымасці няма, пачытаць тэкст зусім не будзе лішнім. Гэта добрая магчымасць яшчэ раз падзівіцца багаццям роднай краіны.


1. Лунін, Свята-Барысаглебская царква

У паўночнай часцы вёскі Лунін Геранім Друцкі-Любецкі ў 1824 годзе пабудаваў драўляную царкву. Гэты будынак у Луніне можна пабачыць і сёння. Праваслаўная царква Св. Барыса і Глеба да 1990-х гадоў была моцна разбурана і істотна перабудавана. Барысаглебская царква ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму.


1.jpg
 Фота: planetabelarus.by

2. Палескі, рэшткі маёнтку Друцкіх-Любецкіх

Далей прапануем рушыць у пасёлак Палескі, які да 1964 года называўся Хрысцінава. Напрыканцы XVIІ стагоддзя фальварак Хрысцінава перайшоў ва ўласнасць Друцкіх-Любецкіх. У гады Першай сусветнай вайны сядзіба Друцкіх-Любецкіх у Луніне была амаль цалкам зруйнавана. Пасля вайны апошні ўладальнік Хрысцінава Францішак Друцкі-Любецкі перанес у Хрысцінава сваю галоўную рэзідэнцыю ды збудаваў пад патрэбы сям’і невялікую драўляную сядзібу, якая да нашых дзён, на жаль, не захавалася.

2.jpg
Фота: budzma.org

Адзіны будынак ацалелы з усяго сядзібнага комплексу Друцкіх-Любецкіх у Хрысцінава — гэта, як сведчыць шыльда на ім, будынак былой лазні, узведзены ці то ў 1880-х гадах, ці ў 1905-х. Па іншых звестках — гэта будынак колішняй вінакурні Друцкіх-Любецкіх. Так ці інакш, калі вам будзе па дарозе, будынак цікавы і варты таго, каб яго пабачыць, ён таксама ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

3.jpg
Фота: budzma.org

3. Язвінкі, Спаса-Праабражэнская царква

Першы храм у Язвінках фундавалі Ян Шчыт-Неміровіч і ягоная жонка Людвіга ў 1759 годзе, царква гэтая была грэка-каталіцкай. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе ды Студзеньскага паўстання расійскія ўлады аддалі царкву праваслаўным вернікам. Вядома, што першую язвінскую царкву разабралі ў 1909 годзе «з-за старасці». А ўжо праз год, у 1910 годзе, на ахвяраванні парафіянаў была пабудавана новая царква па праекце мінскага архітэктара Віктара Струева. Цікавы факт, што іканастас для храма набывалі ў Кіева-Пячэрскай Лаўры. Набажэнствы ў Спаса-Праабражэнскай царкве праводзяцца і сёння. Царква ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як помнік народнага дойлідства

4.jpg
 Фота: fotobel.by

4. Кажан-Гарадок, Сімяонаўская царква, Свята-Мікалаеўская царква

У Кажан-Гарадку ёсць некалькі цікавых помнікаў, спынімся тут на двух цікавых цэрквах. Першая з іх Сімяонаўская царква — капліцца, пабудаваная на пачатку ХІХ стагоддзя на Кажан-Гарадоцкіх могілках мясцовымі майстрамі з дрэва.

6.jpg
Фота: budzma.org

Гэтая царква — помнік народна-этнаграфічнага дойлідства. Разьбяны навес над алтаром, ківорый, быў выкананы Іосіфам Астапчыкам у 1818 годзе. У храме да нядаўняга часу захоўваліся абразы пінскіх майстроў XVIII стагоддзя, якія былі перавезены ў Нацыянальны мастацкі музей.

6-1.jpg

Фота: budzma.org

7.jpg
Фота: budzma.org

Другі помнік, на які варта звярнуць увагу ў Кажан-Гарадку — колішняя ўніяцкая царква, узвядзенне якой фундаваў тагачасны гаспадар мястэчка Ян Шчыт у 1818 годзе. Пасля скасавання ўніі расійскімі ўладамі царква была перададзена праваслаўным. У 1867 годзе царкву перабудавалі, у такім выглядзе яе можна пабачыць і сёння. Свята-Мікалаеўская царква ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як помнік усходнепалескай школы дойлідства. Падобных цэркваў захавалася ў Беларусі толькі тры, у найбольш аўтэнтычным выглядзе менавіта тут, у Кажан-Гарадку, таму яе абавязкова варта наведаць.

8.jpg
Фота: budzma.org

9.jpg
Фота: budzma.org

Звонку царква вельмі сціплая, не мае асаблівых дэкаратыўных элементаў. Але ўнутры, у адрозненне ад іншых падобных храмаў, багата аздоблена. Сёння там варта звярнуць увагу на іканастас і шэраг абразоў, створаных у XVIII—ХІХ стагоддзях мясцовымі майстрамі.

10.jpg
Фота: budzma.org

5. Сінкевічы, Свята-Юр’еўская царква

Далей прапануем рушыць у вёску Сінкевічы, дзе пабачым унікальны помнік народнага драўлянага культавага дойлідства рэспубліканскага значэння — Свята-Юр’еўскую царкву. Храм разам са званіцай-брамай быў узведзены на мясцовых могілках ў XVIII стагоддзі першапачаткова як уніяцкі, а ў 1830 перабудаваны пад праваслаўную царкву. У такім выглядзе будынак мы можам пабачыць і сёння. У царкве захоўваюцца іконы XVIII—ХІХ стагоддзяў: «Дабравешчанне», «Нараджэнне Хрыста», «Маці Божая з дзіцём», «Святыя Касма, Аляксей і Дзям’ян».

11.jpg
Фота: planetabelarus.by

6. Гранітны кар’ер Мікашэвічы

Далей прапануем рушыць па прыгожыя фотаздымкі да гранітнага кар’ера, што размяшчаецца побач з горадам Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вядома, што з 70-х гадоў ХХ стагоддзя пад Мікашэвічамі здабываюць граніт. Першы выбух тут адбыўся ў 1973 годзе. За амаль пяцьдяесят гадоў глыбіня гранітнага кар’ера, падобнага з вышыні да вялізнага амфітэатру, дасягнула ста трыццаці пяці метраў. Ягоная плошча таксама паступова павялічваецца, зараз ён мае амаль две тысячы метраў шырыні і каля трох тысяч метраў даўжыні. Вытворчае прадпрыемства «Граніт» з’яўляецца буйнейшым у Еўропе распрацоўшчыкам нярудных будаўнічых матэрыялаў. Апроч таго, цягам апошніх гадоў кар’ер стаўся папулярнай дэкарацыяй для шматлікіх кінастужак ды фотасесій.

13.jpg
Фота: planetabelarus.by

7. Вялікія Чучавічы, Свята-Пакроўская царква

На сродкі Пятра Вітгенштэйна ў 1851 годзе ў Чучавічах была ўзведзена драўляная ўніяцкая царква з пяццю купаламі, у 1908 годзе да яе была дабудаваная званіца з шатровым дахам. Свята-Пакроўскую царкву ў Вялікіх Чучавічах можна пабачыць і сёння, але ўжо як праваслаўную. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як помнік драўлянага дойлідства, аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

14.jpg
Фота: planetabelarus.by

У царкве можна пабачыць разны пазалочаны іканастас з арыгінальнымі абразамі XVIII–XIX стагоддзяў «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў Маці Божай», фератрон, характэрны для рыма- і грэка-каталіцкіх храмаў «Георгі Перамоганосец» і «Пакроў Маці Божай». Яшчэ варта звярнуць увагу на драўляную скульптуру ХІХ стагоддзя «Укрыжаванне».

ПЖ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

Апошнія навіны

    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип