Беларускіх літаратарарў і культурных дзеячаў запрашаюць на рэзідэнцыю ў Нарвегіі

Міжнародны культурны цэнтр Рангёя (Rangøya International Cultural Centre) пры падтрымцы Нарвежскага культурнага фонду прапануе творцам рэзідэнцыю на ўзбярэжжы Нарвегіі. Рэзідэнцыя будзе праходзіць у снежні 2025 года, а таксама ў студзені, лютым, сакавіку або маі 2026 года.
rangoya-09.png

Месца

Рэзідэнцыя размешчана на востраве Рангёя ў камуне Аверой, Нарвегія. Прапануецца ражыванне ў прасторным старым доме з чатырма спальнямі, двума ваннымі пакоямі, агульнай кухняй, утульнай гасцінай і невялікай бібліятэкай. У кожнай спальні ёсць пісьмовы стол, а таксама асобны працоўны пакой. Найбліжэйшая прадуктовая крама знаходзіцца прыкладна ў 5 км. Найбліжэйшыя аэрапорты — Kristiansund (KSU) і Molde (MOL). 

Размяшчэнне на карце: rangoya. no/map.

Канцэпцыя

Рэзідэнцыя адмыслова створаная як месца сустрэчы розных народаў. Абавязковая ўмова ўдзелу — прысутнасць як мінімум дзвюх нацыянальнасцей.

Дэдлайн

1 лістапада (для ў 2025 годзе) і 1 снежня (для рэзідэнцыі ў 2026 годзе).

ФОРМА ЗАЯЎКІ: rangoya.no/apply

Умовы падачы заявак

  • Заяўкі прымаюцца ад як мінімум двух пісьменнікаў, якія падаюць заяўку разам. Яны павінны прадстаўляць як мінімум дзве краіны або нацыі. Рэкамендаваная максімальная колькасць сузаяўнікаў — чатыры.

  • Вітаецца шматдысцыплінараная мастацкая супраца, але як мінімум адзін з заяўнікаў павінен працаваць у галіне літаратуры.

  • Рэкамендаваная працягласць рэзідэнцыі — адзін месяц, але можна ўзгадніць і больш кароткія тэрміны знаходжання. Дакладныя дні абмяркоўваюцца пры пацверджанні рэзідэнцыі.

  • Рэзідэнтаў могуць запрашаць да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах або публічных чытаннях. Таксама вітаюцца запісы ў блогу і рэфлексіі аб рэзідэнцыі.

  • Заяўкі будуць разгледжаны мастацкай радай Цэнтра, якая робіць выбар на падставе прафесійных дасягненняў і заслуг заяўнікаў, планаў на рэзідэнцыю і патэнцыйнага ўнёску ў мясцовае культурнае жыццё.

  • Заяўкі могуць падаваць прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей, але заяўкі, якія маюць сувязь з скандынаўскімі і/або балтыйскімі краінамі, могуць мець прыярытэт.

Умовы рэзідэнцыі

Пражыванне бясплатнае, але стыпендыя не ўключае харчаванне, транспартныя выдаткі або грашовую ўзнагароду. Таму вельмі рэкамендуецца выкарыстоўваць іншыя нацыянальныя або міжнародныя крыніцы падтрымкі.

Калі вам будзе прадастаўлена рэзідэнцыя, будзе выдадзены пацвярджальны ліст, які можна выкарыстоўваць у якасці абгрунтавання пры падачы заяўкі на іншую падтрымку. У залежнасці ад профілю і планаў рэзідэнтаў, абяцаюць актыўна спрыяць кантактам з мясцовай літаратурнай і культурнай сцэнай.