Вынікам двух месяцаў сустрэч клуба “Феміда Фаланстэра”* стала брашура, якая прызваная дапамагчы арыентавацца раварыстам-пачаткоўцам у гарадской прасторы. Група актывістаў збірала матэрыял, структуравала веды, малявала ілюстрацыі, вярстала і зараз гатова прадставіць сваю працу – “Дапаможнік раварыста”.
Запрашаем усіх зацікаўленых на мерапрыемства, якое адбудзецца 8 чэрвеня (глядзець на мапе):
1) а 18.00 каля кавярні “Казачны замак” у парку Горкага збіраюцца жадаючыя праехаць групай па маршруце і вывучыць, як, дзе і якія правілы дарожнага руху працуюць у тым ці іншым выпадку. У канцы маршрута пад’язджаем на прэзентацыю!
2) а 19.00 каля маста веладарожкі (недалёка ад ст.м. Першамайская і парка 40-годдзя Кастрычніка) непасрэдна адбудзецца прэзентацыя. Тут кожны жадаючы зможа атрымаць друкаваны варыянт брашуры і пасумаўляцца з удзельнікамі клуба.
“Мы жадаем данесці веды да кожнага кіроўцы двухколавага транспарта, што ён з’яўляецца неад’емнай і раўнапраўнай часткай дарожнага руху ў горадзе. Ровар – гэта транспартны сродак. І прад’яўляя да раварыста, як кіроўцы, патрабаванні і абавязкі, нельга забываць і пра тое, што ў яго ёсць яшчэ і правы!” – кажа каардынатар клуба Марына.
Пасланне стваральнікаў усім пачынаючым асвойваць гэты транспарт – Дарога – твая!
Як удзельнічаць і што будзе далей?
1. А далей “Дапаможнік” будзе выкладзены ў свабодны доступ пад свабоднай ліцэнзіяй. Можна будзе спампаваць і раздаваць яго.
2. Плануецца шэраг прэзентацый у рэгіёнах: Віцебск, Гомель, Брэст, Гродна і інш. Удзельнікі шукаюць велаактывістаў у гэтых гарадах!
3. І самае галоўнае, кожны жадаючы зможа далучыцца да працэсу папаўнення брашуры і збору карыснай інфармацыі ў wiki клуба. Як гэта рабіць вас навучаць у клубе “Феміда Фаланстэра”.
Кантактны тэлефон: +375 29 9212921
E-mail: falanster.by@gmail.com
Даведка:
*Феміда Фаланстэра – клуб на базе моладзевай арганізацыі Фаланстэр, асноўная мэта якога вывучэнне юрыдычнай навукі і распаўсюджванне прававых ведаў у грамадстве.