8 верасня на Дзень горада Мінска для ўсіх жадаючых адбылося Шоў Беларушчыны

8 верасня на Дзень горада Мінска для ўсіх жадаючых адбылося Шоў Беларушчыны ў парку 60-ці годдзя кастрычніка. Адметнасцю дадзенай праграмы было тое, што яна не мела ўзроставых абмежаванняў, а таксама ўключала ў сябе шэраг дадатковых пытанняў пра горад Мінск. Удзельнікі мерапрыемства з радасцю адказвалі на пытанні віктарыны дэманструючы добры ўзровень ведаў па гісторыі і культуры Беларусі. Лепшыя атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма Беларусамі!”