Вацлаў Ластоўскі быў прэм’ер-міністрам урада БНР, сакратаром «Нашай Нівы», аўтарам «Кароткай гісторыі Беларусі», «Падручніка расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» і нашумелай аповесці «Лабірынты», заснавальнікам часопіса «Крывіч» і выдаўцом школьных падручнікаў у «Беларускай кнігарні».
У сталінскія часы Ластоўскі быў асуджаны па надуманай справе «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі». 23 студзеня 1938 года ў Саратаве прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Расстраляны ў той жа дзень.
Раней мы публікавалі артыкулы пра Вацлава Ластоўскага, па спасылцы можна прачытаць пра паэтычную творчаць Ластоўскага.
Тут можна паглядзець відэа пра лёс “неадменнага сакратара Адраджэння” з праекта “Знакамітыя беларусы”.