• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.02.2016 | Культура

9 парадаў, як пахудзець з беларускай кухняй

Шэф-кухар (толькі не блогер)  і эксперт па беларускай кухні, аўтар кулінарных кніг, тэле- і радыёвядучая Алена Мікульчык расставіла кропкі ў правільным харчаванні нацыянальнымі стравамі.

Ешце адпаведную ежу ў пэўны час

Мачанка ці тыя ж дранікі – даволі тлустая ежа. Але яна і павінная такой быць, бо гэтыя стравы елі на сняданак, калі трэба было падсілкавацца на цэлы дзень для складанай працы. Есці такое ўвечары – злачынства для здароўя. У некаторых вёсках, перад тым як брацца за дранікі, нашча елі кавалачак чорнага хлеба ці варанага бурака, каб страўнік лепей працаваў. Раней дранікі смажылі на смальцы ці сале або на таплёным вяршковым масле, а не на алеі. І ёсць меркаванне, што так яны менш уплывалі на бакі едакоў. Дарэчы, дранікі раней не былі самай папулярнай стравай, іх гатавалі часцей у багатых сем’ях, калі было шмат часу і не такія вялікія сем’і, ці на святы.

 

Адмаўляйцеся ад вырабаў з пшанічнай мукі

У Беларусі ўжывалі шмат збожжа, але не пшаніцы. Нават цяпер у бабулек на вёсцы можна часцей пабачыць мяшкі з жытняй мукой. Традыцыя рабіць пшанічныя пірагі з’явілася ў нас толькі ў ХІХ стагоддзі пад уплывам рускай кулінарнай традыцыі. Само слова “пірог” паходзіць ад “пир”, то бок елі яго на святы, а не штодня, як цяпер. Алена перакананая, што калі пакінуць у рацыёне толькі жытні хлеб, то адразу пачняце худзець. Тым больш што Беларусь ніколі не славілася добрай пшаніцай цвёрдых гатункаў, якія не так моцна адбіваюцца на фігуры. Увогуле, хлеб можна замяніць блінамі. Сучасны хлеб хутка плеснее, бо тыя буханкі, што не прадаліся ў краме, вяртаюцца на камбінат і ідуць у новае цеста. Такім чынам, лепей шукаць яму нейкія альтэрнатывы ці гатаваць хлеб самастойна.

Замяніце сучасныя салодкасці на старажытныя

Няма ніводнага чалавека, які застаўся б абыякавым да кулагі. У яе склад уваходзяць свежыя ці замарожаныя ягады, жытняя мука і мёд – лепшага не прыдумаеш. Тыя ж бліны можна рабіць з начыннем ці макаць у тварог, вяршкі ды ягады. Хоць іх і смажаць на патэльні з маслам, там слой атрымліваецца вельмі малы. Да таго ж бліны можна рабіць і з грачанай мукі (грачанікі). Ёсць яшчэ каралеўскі дэсерт – архас: складаны заварны дэсерт з яек і малочных прадуктаў, і падаецца ён з карыцай і ўзбітымі вяршкамі. Ён быў асабліва папулярны за часамі Яна ІІІ Сабескага. Існуе нават павер’е, што кароль дужа любіў гэты дэсерт, і таму ў яго з жонкай Марыяй нарадзілася трынаццаць дзяцей. Таксама са старажытнасці нам засталіся салодкасці без цукру кшталту цукерак з буракоў (варыць сок з буракоў да густой масы). Яшчэ ёсць хатняя пасціла, смоква і яблычны сыр, які нібыта можа захоўвацца да шасці месяцаў, але на практыцы праверыць не атрымліваецца – бо дужа смачны.

 

Не смажце, а тушыце

Варта забыць пра смажанне – літаральна некалькі страваў з беларускай кухні смажацца. Найбольш папулярнымі былі такія тэхналогіі: варыць, таміць, тушыць і запякаць. А цяпер трымайцеся: смажаная бульба – гэта не беларуская страва!

Ёсць вельмі модная тэхналогія – сьювід, – калі гатуюць доўгі час пры нізкай тэмпературы. Беларускія гаспадыні раней не ведалі гэтага слова, але менавіта так і рабілі. Яны тамілі ў чыгунках ежу, якая атрымлівалася не толькі смачнай, але і карыснай, бо захоўваліся ўсе вітаміны. У той жа мачанцы складнікі тушацца. Яе, дарэчы, можна зрабіць і поснай, замяніўшы мяса грыбамі. На вячэру добра паесці рыбы.

Прытрымлівайцеся сезоннай ежы

Мікульчык раіць пры нашым клімаце прытрымлівацца сістэмы харчавання нашых продкаў: у цёплы час года ўжываць больш вегетарыянскую ежу, а ўзімку дадаваць у рацыён мясныя прадукты. Таксама не трэба забываць пра пост, бо посных страў беларусы прыдумалі значна больш, чым скаромных. Нашыя продкі паклапаціліся, каб на сталах у пост была смачная і карысная ежа. Амаль кожная страва беларускай кухні, акрамя мясных, мае як скаромны, так і посны варыянт. Такім чынам, на Каляды кожны гаспадар меў забіць свінню, то і стол быў адпаведны на зімовыя святы і Масленіцу. Тут ад’ядаемся маслам, смятанай, тварагом, потым ужо пост – усё прадумана. А ўлетку стравы былі іншымі, пераважна з гародніны і крупы.

 

Ужывайце грыбы

Нашы продкі елі грыбоў значна больш, чым сучасны чалавек. Калі паесці грыбоў, яны будуць пераварвацца доўгі час (і есці не хочацца!). І хоць яны лічацца цяжкай ежай, калорый маюць мала. Акрамя таго яны – своеасаблівыя лекі. Самы галоўны і шаноўны грыб – баравік, яго можна выкарыстоўваць для прафілактыкі ракавых захворванняў. Нашы продкі рабілі парашок з баравікоў і дадавалі яго ў розныя стравы па чайнай лыжачцы. Доўгі час багатыя людзі пагарджалі грыбамі, бо лічылі іх надта простай ежай. А пасля зразумелі іх каштоўнасць і пачалі дадаваць у свой рацыён. Калі ў вас няма мажлівасці ў сезон пашпацыраваць па лесе, то можна звярнуць увагу і на шампіньёны ці апенькі. Праўда, на кітайскія грыбы багата нараканняў, так што з імі варта быць асцярожнымі.

Ешце маленькімі порцыямі

Калі ў французскай кухні асноўная рыса – вытанчанасць, то ў беларускай – разнастайнасць. Не варта лічыць нацыянальнай толькі вясковую кухню, бо там мэтай было хутка, смачна і каларыйна накарміць людзей, каб тыя пайшлі доўга працаваць. Сёння людзі рухаюцца значна менш, таму варта больш карыстацца шляхецкай кухняй. У багатых дамах было распаўсюджана падаваць ежу маленькімі порцыямі. Асабліва гэта актуальная парада для нас на святы. Традыцыя застолляў ідзе з XVIII-XIX стагоддзяў, калі людзі нават займалі ў суседзяў, каб толькі накрыць багаты стол. Вельмі гасцінныя былі нашыя продкі, але мы сёння столькі не рухаемся. Таму варта пакрысе колькасць ежы змяншаць.

 

Адмоўцеся ад маянэзу

Так, з гэтым варта змірыцца: маянэз – не беларускі соус. У нашай нацыянальнай кухні вельмі шмат соусаў, смачнейшых за маянэз. Самы папулярны і даволі просты соус – змяшаць алей, мёд, лімонны сок, гарчыцу ў зярнятках, соль і перац. Гэта смачна, карысна і пасуе да розных салатаў. Яшчэ адзін папулярны варыянт ад нашых продкаў – для соусаў выкарыстоўвалі адвар мяса, куды дадавалі жытнюю муку.

 

Ужывайце стравы, што паляпшаюць працу страўніка

Як так магло атрымацца, што сталы багатыя, беларусы гасцінныя, а ўсе больш-менш стройныя? Сакрэт не толькі ў вялікай колькасці працы, але і ў спецыяльных стравах. Напрыклад, аўсяны кісель заўсёды падавалі апошнім, а менавіта ён паляпшае працу страўніка. Яшчэ быў жур, страва на аснове аўсянай закваскі, і бярозавы квас – але не напой, а першая страва са свінінай, бульбай і грыбамі. Есць яшчэ капуста, гэта такі спецыяльны кіслы суп. Істотны быў і парадак падавання страваў: спачатку першая страва, каб падрыхтаваць страўнік, пасля розныя тлустыя смакты, а напрыканцы – кісель. А раніцай – жур, які, дарэчы, дапамагае ад таго ж пахмелля лепш за любы расол.

 

Аматарам наракаць на бульбу крыху цікавых лічбаў:

100 г хлеба – 280-300 калорый, 100 г бульбы – 60 калорый, 100 г капусты – 20-25 калорый, 100 г грыбоў – 18 калорый.

То бок гэта міф, што ад бульбы папраўляюцца. Папраўляюцца ад тэхналогіі гатавання бульбы (памятаем, самы карысны варыянт – варыць і запякаць у печы або духоўцы ) і ад таго, з чым ядуць бульбу.

+ Салодкі бонус

Алена Мікульчык з вялікай ласкі да аматараў беларускай кухні падзялілася рэцэптам архаса, якога гугл пакуль што не дае.

Для архаса вам спатрэбіцца:

1 літр малака,

1 шклянка ражанкі,

2/3 шклянкі смятаны,

5 яек,

½ шклянкі цукру,

узбітыя вяршкі,

1 сапраўдны стручок ванілі,

карыца.

Аддзяліць жаўткі ад бялкоў. Бялкі астудзіць і ўзбіць у густую пену. Жаўткі асобна ўзбіць з цукрам. У рондаль уліць малако, дадаць ражанку і смятану, добра змяшаць. Затым асцярожна ўвесці ўзбітыя жаўткі і бялкі. Дадаць ваніль. Паставіць на пліту і, увесь час памешваючы, на маленькім агні давесці да кіпення, каб малако звярнулася.

Атрыманую масу зліць у палатняную сурвэтку, перавязаць яе і падвесіць у прахалодным месцы, каб сцякла вадкасць і архас астыў. Гатовы дэсерт выкласці ў краманкі, пасыпаць карыцай і ўпрыгожыць узбітымі вяршкамі.

 

Марыя Грыц, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип