9 траўня – падарожжа ў Мір. Запрашаем!

Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае ў чарговае падарожжа 9 траўня 2012 г. ў мястэчка Мір, дзе мы будзем глядзець… не, не замак! А вось што:

  • –         Свята-Троіцкая царква 16 ст.,
  • –         касцёл Св. Мікалая 16 ст.,
  • –         ешыва (Талмудакадэмія) і 5 сінагог,
  • –         руіны паляцу Святаполк-Мірскіх,
  • –         спіртзавод (без дэгустацыі :) )
  • –         фальварак і капліца Святаполк-Мірскіх,
  • –         местачковая забудова
  • –         і прыватны музей мястэчка Мір.

Падарожжа разлічанае на цэлы дзень.  Перасоўванне па мястэчку збольшага пешае, таму зручны абутак – абавязковы.

Ахвяраванні на падарожжа – 95 тыс.

Запіс у Кірылы: +375 29 7610794

Падзея ў кантакце: https://vk.com/event38311183

Тэгі: